Наведала я ўчора ўвечары жанчыну, пра якую пісала крыху раней. Паўтары гадзіны яе слухала… Столькі гора ў ейным жыцьці было, хваробаў, непаразуменьняў са сваякамі… Я нават не ўяўляю, як яна ўсё гэта перажыла, і як ўвогуле жыве з тымі хваробамі, якія ў яе ёсьць… Напэўна, толькі моцай Веры і Сьвятым Духам… А яшчэ ёй катЫ дапамагаюць… КатЫ ў ейнай хаце былі паўсюль: пад ёлкаю, пад канапаю, у фатэлях, на зэдліках, на падлозе, - розных колераў і пародаў… Яны весела мяўкалі – кожны на свой манер, і дазвалялі сябе пагладзіць :) Я спытала ў жанчыны, колькі ж іх, але яна наадрэз адмовілася назваць тую “страшную” лічбу. “Няўжо больш за 20?” – не здавалася я. “Больш…” – спакойна адказала яна… :)
***
А яшчэ жанчына распавяла такую вось цікавую гісторыю. Калі ёй у бальніцы рабілі апэрацыю – загадалі зьняць нацельны крыжык, і яна папрасіла Дзеву Марыю, каб тая ахутала яе сваім цудадзейным Матчыным Покрывам. Апэрацыя прайшла пасьпяхова, а калі жанчына пачала прыходзіць у сябе, то адчула і ўбачыла, што ўся яна нібыта загорнутая ў лёгкае белае воблачка. Жанчына верыць, што гэта было Покрыва Панны і з таго часу ў знак падзякі штодзённа чытае Акафіст Найсьвяцейшай Багародзіцы…
понедельник, 11 января 2010 г.
Жанчына і катЫ
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий