Учорашняе легіянэрскае заданьне было сапраўды казачным. Мы адчынілі дзьверы першай патрапіўшайся на вочы палаты – а там шасьцёра “невоцерковлённых” праваслаўных мужчынаў ляжаць.(А неўзабаве і сёмы ў госьці да іх прыйшоў :) Мы спыталі, ці хочуць спадары пагаварыць пра Бога, а мужчыны хорам у адказ:
- Так, з задавальненьнем! :)
А двое самых здаровых зь іх адразу ж паўскоквалі з ложкаў і ўсадзілі нас зь сястрой на зэдлікі, якія паставілі пасярод палаты. Потым усе суцішыліся і сказалі нам:
- Ну, пачынайце сваю лекцыю!...
“Лекцыя” доўжылася больш за дзьве гадзіны… Былі і сьмешачкі, і жартачкі, і сур’ёзныя, і ня надта сур’ёзныя, і нават правакацыйныя пытаньні, і бурныя дыскусіі… А потым падзякі, шчырыя ўсьмешкі, шакалядкі, мандарынкі і запрашэньні прыходзіць яшчэ… Ну а пасьля ўсяго гэта…агульная просьба ад усіх спадароў, каб мы пакінулі ім…расклад набажэнстваў у “Чырвоным Касьцёле”… :) У гэты момант я пачула, як анёлы, якія да гэтага ціхенька ляталі пад стольлю, радасна зашамацелі сваімі беласьнежнымі крыламі…А ведаеце, чаму ўсё так цудоўна адбывалася? Таму што адзін мой ЖЖ-сябра пагадзіўся дапамагаць легіянэрам… О-о-о… Варта было бачыць, як узрадавалася Панна… :)
Комментариев нет:
Отправить комментарий