На днях адзін наш легіянэр прапанаваў:
- Давайце я адксэракапірую "на халяву" столькі малітоўных лісткоў, колькі нам патрэбна – каб было што раздаваць людзям. На працы ёсьць такая магчымасьць, там усе так робяць - галоўнае, каб начальнік ня бачыў.
А іншыя легіянэры (то былі маладыя людзі ва ўзросьце да 30 гадоў) адказалі яму:
- Мы - хрысьціяне! Таму не павінны займацца такімі справамі! Лепей ахвяруем на лісткі грошы, а не будзем шукаць "халяву"...
Так. Усё слушна. Нельга прысабечваць тое, што нам не належыць, у якіх бы добрых і высакародных мэтах гэта ні рабілася. Хрысьціяніну можна толькі скрасьці кавалак хлеба, калі ён памірае ад голаду – каб выратаваць дадзенае Богам жыцьцё. А ўсё астатняе – грэх , зь якога трэба спавядацца. Але ж ці лёгка абысьціся без халявы? Ну хаця бы без самай-самай маленечкай?
Асабіста я ніяк не магу ўсьвядоміць, што ў грамадзкім транспарце нельга езьдзіць бясплатна – нават калі там няма кандуктара ці кантралёра. Бо туды ж бывае людзей наб’ецца – як селядцоў у бочку. Едзеш, стоячы на адной назе, ды яшчэ мусіш за такі экстрым 600 рублёў дзяржаве заплаціць. Розумам то я разумею, што павінна аддаць “царава цару”, але ж рука “падымаецца” толькі на тое, каб набыць талёнчык, а вось каб закампасьціраваць яго – не заўсёды... :)
Комментариев нет:
Отправить комментарий