Як паведаміў «НН» старшыня «Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч, «Мінская спадчына» перадала праектна-каштарысную дакументацыю на ўзгадненне навуковаму кіраўніку аб’екта Аляксандру Кропатаву.
«Гэта можа азначаць хуткі пачатак рамонтна-рэстаўрацыйных, ці, хутчэй, рамонтна-будаўнічых працаў на тэрыторыі кляштару», — мяркуе А. Астаповіч. Па ягоных словах, калі распрацаваны «Мінскпраект» праект будзе ажыццёўлены, да 70% аўтэнтычнай забудовы комплексу будзе знішчана, найперш унутраная частка, фрэскі.
Старшыня Таварыства аховы помнікаў кажа, што за тры гады зацішша праект амаль не змяніўся. Цяпер Антон Астаповіч рыхтуе зварот да кіраўніцтва краіны з хадайніцтвам аб перадачы кляштару бернардзінцаў каталікам. Ён паведаміў таксама, што мае інфармацыю пра зварот Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да Аляксандра Лукашэнкі з такой жа просьбай. «Па маёй інфармацыі, той зварот перададзены з Адміністрацыі на разгляд у Міністэрства культуры», — сказаў А. Астаповіч.
Адказны за СМІ пры Сакратарыяце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Аляксандр Амяльчэня пракаментаваў інфармацыю старшыні Таварыства аховы помнікаў наступным чынам:
«Тэма гэтая застаецца актуальнай для нас. Мы не спынілі нашых намаганняў па вяртанні касцёла Св. Язэпа і кляштара бернардзінцаў. Мы не робім гэта ў форме маніфестацый. Гэта робіцца ў форме зваротаў, у тым ліку пісьмовых, у розныя інстанцыі».
Вяртання кляштара з касцёлам Святога Язэпа ў Верхнім горадзе мінскія вернікі дамагаюцца больш за 17 гадоў. У 2005 годзе кіраўніцтва касцёлу ў Беларусі звярнулася да ўладаў з адпаведным патрабаваннем. Аднак 25 мая 2005 году тагачасны старшыня Мінгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў выдзеліў з бюджэту сродкі на рэканструкцыю і рэстаўрацыю помніка XVII—XVIII ст., комплексу будынкаў №6, 8 па вуліцы Кірылы і Мяфодзія з прыстасаваннем пад гатэльны комплекс і аб’екты гандлёва бытавога прызначэння. У сакавіку 2007 года праект пераўтварэння кляштара ў гатэль трапіў у СМІ. Вернікі пачалі кампанію па абароне бажніцаў. Пад сценамі касцёлу Св. Язэпа рэгулярна ладзіліся супольныя малітвы, былі сабраныя тысячы подпісаў пад зваротам да кіраўніка дзяржавы за вяртанне вернікам святыняў. У красавіку таго ж года Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі адобрыла перадпраектную прапанову па рэканструкцыі і прыстасаванні будынкаў былога кляштару бернардзінцаў пад гатэльны комплекс. Пры гэтым Рада прапанавала завяршыць навукова-даследчыя працы і дапрацаваць праект. А потым ініцыятары праекту ўзялі трохгадовую паўзу.
Кляштар бернардзінцаў заснаваны ў 1624 г. Фундавалі Андрэй і Ян Кансоўскія. Пасля пажару да 1652 г. быў збудаваны каменны касцёл і кляштар. Пасля рэканструкцыі 1752 будынкі набылі цяперашнія рысы. У 1864 г. касцёл прыстасавалі пад праваслаўную палкавую царкву Св.Кірыла і Мяфодзія (з 1872 г. пад архіў), а карпусы пад казармы Каломенскага пяхотнага палка і следчую камісію. У 1983 г. касцёл часткова рэстаўраваны (арх. Г. Босак). *** Паводле
Схадзіла сёньня на “стаяньне” ля сьвятога Язэпа, каб ад згрызотаў сумленьня не пакутаваць. А там – усё як і заўсёды. Ізноў ля касьцёла сабралася 7 чалавек… І гадзіньнік на Ратушы прабіў 7 разоў… І Дух Сьвяты прыйшоў да сваіх верных зь 7 Дарамі... Дзіўныя супадзеньні…
Як паведаміў «НН» старшыня «Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч, «Мінская спадчына» перадала праектна-каштарысную дакументацыю на ўзгадненне навуковаму кіраўніку аб’екта Аляксандру Кропатаву.
«Гэта можа азначаць хуткі пачатак рамонтна-рэстаўрацыйных, ці, хутчэй, рамонтна-будаўнічых працаў на тэрыторыі кляштару», — мяркуе А. Астаповіч. Па ягоных словах, калі распрацаваны «Мінскпраект» праект будзе ажыццёўлены, да 70% аўтэнтычнай забудовы комплексу будзе знішчана, найперш унутраная частка, фрэскі.
Старшыня Таварыства аховы помнікаў кажа, што за тры гады зацішша праект амаль не змяніўся. Цяпер Антон Астаповіч рыхтуе зварот да кіраўніцтва краіны з хадайніцтвам аб перадачы кляштару бернардзінцаў каталікам. Ён паведаміў таксама, што мае інфармацыю пра зварот Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да Аляксандра Лукашэнкі з такой жа просьбай. «Па маёй інфармацыі, той зварот перададзены з Адміністрацыі на разгляд у Міністэрства культуры», — сказаў А. Астаповіч.
Адказны за СМІ пры Сакратарыяце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Аляксандр Амяльчэня пракаментаваў інфармацыю старшыні Таварыства аховы помнікаў наступным чынам:
«Тэма гэтая застаецца актуальнай для нас. Мы не спынілі нашых намаганняў па вяртанні касцёла Св. Язэпа і кляштара бернардзінцаў. Мы не робім гэта ў форме маніфестацый. Гэта робіцца ў форме зваротаў, у тым ліку пісьмовых, у розныя інстанцыі».
Вяртання кляштара з касцёлам Святога Язэпа ў Верхнім горадзе мінскія вернікі дамагаюцца больш за 17 гадоў. У 2005 годзе кіраўніцтва касцёлу ў Беларусі звярнулася да ўладаў з адпаведным патрабаваннем. Аднак 25 мая 2005 году тагачасны старшыня Мінгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў выдзеліў з бюджэту сродкі на рэканструкцыю і рэстаўрацыю помніка XVII—XVIII ст., комплексу будынкаў №6, 8 па вуліцы Кірылы і Мяфодзія з прыстасаваннем пад гатэльны комплекс і аб’екты гандлёва бытавога прызначэння. У сакавіку 2007 года праект пераўтварэння кляштара ў гатэль трапіў у СМІ. Вернікі пачалі кампанію па абароне бажніцаў. Пад сценамі касцёлу Св. Язэпа рэгулярна ладзіліся супольныя малітвы, былі сабраныя тысячы подпісаў пад зваротам да кіраўніка дзяржавы за вяртанне вернікам святыняў. У красавіку таго ж года Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі адобрыла перадпраектную прапанову па рэканструкцыі і прыстасаванні будынкаў былога кляштару бернардзінцаў пад гатэльны комплекс. Пры гэтым Рада прапанавала завяршыць навукова-даследчыя працы і дапрацаваць праект. А потым ініцыятары праекту ўзялі трохгадовую паўзу.
Кляштар бернардзінцаў заснаваны ў 1624 г. Фундавалі Андрэй і Ян Кансоўскія. Пасля пажару да 1652 г. быў збудаваны каменны касцёл і кляштар. Пасля рэканструкцыі 1752 будынкі набылі цяперашнія рысы. У 1864 г. касцёл прыстасавалі пад праваслаўную палкавую царкву Св.Кірыла і Мяфодзія (з 1872 г. пад архіў), а карпусы пад казармы Каломенскага пяхотнага палка і следчую камісію. У 1983 г. касцёл часткова рэстаўраваны (арх. Г. Босак). *** Паводле
Яна рухомая, лёгкая, імклівая, вольная, вельмі прыгожая, гатовая ў любую хвіліну прыйсьці на дапамогу да кожнага з нас...
Widzimy Ją w momencie, gdy wychodzi, niemal wybiega radośnie, z Nazaretańskiego Domu, tuż po Zwiastowaniu. Znajduje się w drodze do swej krewnej Elżbiety.
"Wpatrujemy się w Maryję taką, jaką z pewnością była: silną, pełną życia i zdecydowaną. Odważną ponad wszelką miarę. Zdolną do zwykłego życia, przeżytego po prostu... Zdolną do tego, by stać u stóp krzyża ... A nade wszystko, zdolną do największej miłości, na jaką stać kobiece serce..."
На апошнім легіянэрскім заданьні адна жанчына, як толькі мы зь сястрой раскрылі рот, ледзьве ні кінулася да нас біцца… Яна ўшчала страшэнны лямант, абазвала нас афэрысткамі, крычэла, каб мы вымяталіся вон, схапіла мабільнік і пачала тэлефанаваць у міліцыю… Мы яе блаславілі, але на прыход міліцыянтаў чакаць ня сталі… На жаль, і такое часам здараецца ў нашым нялёгкім легіянэрскім жыцьці… Ня ўсё катУ масьленіца… :)
Падчас агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 27 студзеня 2010 г. у Апостальскай Сталіцы, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заахвоціў вернікаў імкнуцца да жыцця ва ўбостве і стрыманасці. Катэхезу Пантыфік прысвяціў постаці «волата веры» — святога Францішка з Асізі.
Як адзначыў Папа, у 1208 г. будучы святы адчуў пакліканне да ўбогага жыцця прапаведніка, а праз год накіраваўся ў Рым, каб прадставіць папу Інакенцію ІІІ праект новай формы хрысціянскага жыцця. Праект быў адобраны Папам, які адчуў Боскае паходжанне новага руху. Бядак з Асізі, у сваю чаргу, разумеў, што кожная харызма з’яўляецца дарам Духа Святога і таму павінна служыць Касцёлу як містычнаму Целу, і з гэтай прычыны заўсёды дзейнічаў у згодзе з касцёльнымі ўладамі. У гэтым кантэксце Бэнэдыкт XVI заўважыў, што «ў жыцці святых не бывае канфлікту паміж прароцкай харызмай і харызмай улады — калі ж адчуваецца пэўная напружанасць, яны ведаюць, што належыць цярпліва чакаць умяшальніцтва Духа».
Святы Айцец асаблівым чынам падкрэсліў ролю св. Францішка ў дыялогу з ісламам. «Узброены толькі верай і асабістай лагоднасцю, ён паспяхова крочыў шляхамі дыялога», — адзначыў Папа. Таксама Пантыфік звярнуўся да тэмы першых гадоў дзейнасці новага ордэна, калі вучні святога засноўвалі кляштары ў розных краінах Еўропы і нават у Марока. У 1219 г. св. Францішак атрымаў дазвол на тое, каб выехаць у Егіпет дзеля размовы з мусульманскім султанам Мелек эль-Камелем і абвяшчэння ў гэтай афрыканскай краіне Евангелля. Па словах Бэнэдыкта XVI, св. Францішак — сапраўдны ўзор для наследавання хрысціянамі і мусульманамі ў сваіх узаемаадносінах, узор кіравання каштоўнасцямі справядлівасці, узаемнай павагі і разумення.
Таксама Папа ўзгадаў пра пілігрымку св. Францішка ў Святую Зямлю і пра асаблівы клопат францішканаў аб святых мясцінах. З гэтай нагоды Папа выказаў удзячнасць францішканам Кустодыі Святой Зямлі за іх дзейнасць, падкрэсліўшы разам з гэтым значэнне сведчання ўбоства, якое дазваляе «ўзрастаць у любові да Бога, сумяшчаючы яе з умеркаванасцю і адарванасцю ад матэрыяльных дабротаў».
Па словах Пантыфіка, святыя з’яўляюцца таксама найлепшымі інтэрпрэтатарамі Святога Пісання, якія рэалізуюць Божае слова ў сваім жыцці. Святы Францішак імкнуўся падкрэсліць фундаментальную вартасць унутранага і знешняга ўбоства, вучачы гэтаму і сваіх духоўных сыноў.
Папа звярнуў увагу таксама на любоў і клопат святога ў адносінах да прыроднага свету. «З любові да Хрыста нараджаецца любоў да людзей і да ўсіх Божых стварэнняў», — дадаў Пантыфік. Было ўзгадана таксама значэнне характэрнага для францішканаў паўсюднага братэрства і прызнання таго, што ў стварэнні праяўляюцца мудрасць і дабрыня Стварыцеля. «Святы Францішак разумеў прыроду як мову, якая гаворыць нам аб Богу і якой мы таксама можам гаварыць аб Ім, — адзначыў Бэнэдыкт XVI. — Францішак быў вялікім святым і радасным чалавекам. Яго прастата, пакора, вера, любоў да Хрыста і дабрыня ў адносінах да кожнага чалавека дапамагалі яму заставацца радасным у любой сітуацыі. Паміж святасцю і радасцю існуе цесная і непарыўная сувязь».
Калі начальнік казаў аб старце праекту “Белая зарплата”, я думаў, што цяпер па бугальтэрыі будзе праходзіць столькі, колькі мы атрымліваем. Але ж я ніяк не чакаў, што мы будзем атрымліваць столькі, колькі праходзіла па бугальтэрыі… *** У спрэчцы апошняе слова заўсёды за спадарыняй. Усялякае сказанае спадаром пасьля гэта слова лічыцца пачаткам новай спрэчкі.
1692г. Урачыстае ўнясеньне абраза Маці Божай да драўлянага касьцёла, пабудаванага празь Мікалая Песьляка. Першымі манахамі, якія распачалі працу ў Барунах, былі айцы базыліяне зь Вільні: айцец Сьпірыдон Сакалоўскі і айцец Аляксандар Барысевіч. Базыліяне, будучы апекунамі Маці Божай, спаўнялі пастаянную паслугу Божаю, і апекавалі шматлікіх пілігрымаў, якія прыходзілі сюды, каб пакланіцца Маці Божай.
1702г. Час наезду швэдаў. Занепакоеныя базыліяне для бясьпекі перадаюць цудоўны абраз у атрад гетмана Княства Літоўскага Міхалу Вішнявіцкаму ў Валожын. З таго часу абраз Маці Божай вандруе разам з войскам і славіцца цудамі ў Брэсьце, Пінску і Жмудзі. Дзе толькі войска затрымлівалася на прывал, айцы базыліяне адпраўлялі набажэнства, а мясцовыя жыхары грамадзіліся каля яго, каб праз малітву выпрасіць патрэбныя ласкі.
1707г. Пажар зьнішчае Баруны, кляштар і частку касьцёла.
1709г. Цудоўны абраз Маці Божай вяртаецца ў Баруны, а таксама заканчваюцца ваенныя дзеяньні. У гэтым жа годзе распачынаецца адбудова драўлянага касьцёла.
1715г. Урачыстае асьвячэньне касьцёла ў Барунах. Акту кансэкрацыі даканаў біскуп Лявон Кішка. Кароны да абраза для Марыі і Дзіцятка Езуса зафундаваў Баканоўскі, зямельны чыноўнік. Касьцёл атрымаў тытул “Апекі Маці Божай”.
1750-1757гг. Адбываецца далейшае ўзбагачэньне касьцёла. Тры ўнутраныя нефы былі ўпрыгожаны дзевяцьцю алтарамі. Фасад касьцёла быў упрыгожаны невялічкімі вежамі. Непадалёку ад касьцёла была таксама пабудавана мураваная званіца. А насупраць касьцёла – невялічкая каплічка.
1740г. Базыліяне асноўваюць у Барунах школу. Спачатку школа мела толькі два класы, потым – пяць. У пэрыяд найбольшага росквіту школа налічвала шэсьць класаў гімназыйных і адносілася да унівэрсытэту ў Вільні. Колькасьць вучняў дасягала 200 чалавек у год. Школа дзейнічала да 1835г. У ёй выкладалі польскую і лацінскую мову, арытмэтыку, рэлігію, этыку, геамэтрыю, фізыку, гісторыю, батаніку, рольніцтва.
1788-1808гг. Базыліяне будуюць мураваны кляштар.
1812г. Войска Напалеона дашчэнту зьнішчыла кляштар і касьцёл.
1832г. Ліквідацыя Уніі праз царыцу Кацярыну ІІ на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага. Былі тут ліквідаваныя ажно 42 кляштары.
1839г. У сувязі з пагрозай ліквідацыі і небясьпекі, каб не згубіць абраза Маці Божай, базыліяне перадаюць цудоўны абраз сям’і Важыцкіх, якія жылі непадалёку Алянаў. А ў алтары зьмяшчаюць копію абразаМаці Божай. Прадбачачы закрыцьцё, кляштар змыкаюць, а базыліянаў адтуль высяляюць.
1841г. У Баруны прыбываюць праваслаўныя манахі і забіраюць кляштар базыліянаў.
1886г. Кляштар служыць праваслаўным.
1899г. У сувязі з высокім коштам утрыманьня Барунскага кляштара і касьцёла, кляштар быў закрыты. Пасьля касьцёл і будынак кляштара былі аддадзены праваслаўнаму духавенству. У праваслаўным аб’екце ўтворана жаночая школа, у якой вучыліся дочкі праваслаўных сьвятароў. Пасьля школу ператварылі ў двухгадовую Парафіяльную Духоўную школу, якая залежала ад Віленскай Духоўнай Сэмінарыі.
1903г. Кляштар належыць “Найсьвяцейшаму Сыноду Расейскай Царквы”.
1919г. Духоўныя праваслаўныя пакідаюць Барунскі кляштар і касьцёл. Яго прымае Ашмянскі вікарый, ксёндз Станіслаў Мікульскі, як адміністратар Рымска-Каталіцкага Касьцёла. У гэтым жа годзе распачынаецца аднаўленьне касьцёла ўнутры, а таксама прыстасаваньне яго да лацінскай літургіі.
1922г. Урачыстае ўнясеньне абраза Маці Божай да яе Барунскага санктуарыя. Цудоўны абраз Маці Божай, аддадзены сямьі Важыцкіх, быў прывезены зь Вільні 14 кастрычніка на станцыю Ашмяны. Марыю віталі сабраўшыяся ксяндзы, а таксама натоўп верных. Пасьля ўрачыстай працэсіі абраз Маці Божай прынесьлі ў Жупраны. Цэлую ноч на малітвенным чуваньні людзі аддавалі пашану Марыі ў Жупранскім касьцёле. Раніцай 15 кастрычніка працэсія з абразом накіравалася ў бок Барунаў. У Барунскай сьвятыні цудоўны абраз Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных памясьцілі на ранейшае месца, а дакладней, у алтары бакавога нефа касьцёла. Пастараўся адшукаць абраз і падрыхтаваць прывітальную ўрачыстасьць Маці Божай ксёндз пробашч Юліян Баруўка.
1923г. Барунскі касьцёл атрымаў тытул: “Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла”
Пробашчы, якія працавалі ў Барунскай парафіі пасьля 1919г.
Кс. Станіслаў Мікульскі
Кс. Міхал Пятроўскі
Кс .Зыгмунт Штафіньскі
Кс. Юліян Баруўка
Кс. Вацлаў Нуркоўскі
Кс. Фэлікс Карпінскі (высланы ў Варкуту ў 1944-1949гг.)
Кс. Станіслаў Казлоўскі 1945 -1978гг.
Кс. Ян Матусевіч1979 – 1990гг.
Кс. Гэнрык Багушэўскі 1990 – 1997гг.
Кс. Ян Немец 1997 – 1999гг.
Кс. Яцэк Фалькоўскі 1999 – 2000гг.
Кс. Люцыян Дамброўскі 2000г.
У 1990г. у Баруны прыбываюць сёстры Місіянэркі Сьвятой Сям’і. Таямніча ад 1940г. у Барунах у цяжкіядля Касьцёла гады, працавала сястра Каміля (Юлія), Місіянэрка Сьвятой Сям’і. У тым самым годзе адбылася ўрачыстасьць трохсотай гадавіны культу Маці Божай Барунскай Суцяшальніцы Засмучаных. Ва ўрачыстасьці прымаў удзел біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Тадэвуш Кандрусевіч, а таксама шматлікія духоўныя асобы і сьвецкія вернікі. Ксёндз Гэнрык Багушэўскі прыклаў шмат намаганьняў, каб адрамантаваць касьцёл. Пры ім касьцёл быў адноўлены знутры, а таксама былі адноўленыя фасад касьцёла, званіца і каплічка, якая знаходзіцца насупраць касьцёла.
Фэст у Барунскім Санктуарыуме праводзіцца ў дзень заступнікаў сьвятых Пятра і Паўла – 29 чэрвеня, а таксама ў апошнюю нядзелю жніўня ў гонар Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных.
НайсьвяцейшаяМаці Божая ў Барунскім Санктуарыуме была ўшанавана на працягу ўсіх вякоў. Прыходзілі да Марыі вернікі розных веравызнаньняў: грэкакатолікі, католікі, праваслаўныя. Марыя ўсіх абдымала той самай любоўю. Як і перад вякамі, так і цяпер Яна акружае людзей, якія падаюць на калені ў Яе падножжа, сваёй апекай. Не адну ласку вымаліла і не адзіным цудам адарыла Яна сваіх прыхільнікаў.
Ідучы сьлядамі сваіх бацькоў, будзем туліцца да Марыі. Яна зьяўляецца таксама нашай Маткай і Каралевай. На працягу ІІІ тысячагодзьдзя хрысьціянства Яна таксама жадае прасіць для нас Божай Міласэрнасьці і сьпяшаецца нам насустрач з дапамогай, а таксама сваім Матчыным заступніцтвам просіць у Свайго Сына, Езуса Хрыста, патрэбныя нам ласкі.
Па гэтых словах Маці Божая загадала Песьляку верна выконваць Яе даручэньні. Калі Мікалай зразумеў сваё пасланьніцтва і прысягнуў Паненцы паслухмянасьцю, выздаравеў. Скончыліся ў яго ўсялякія недамаганьні і адчуў сябе як нованароджаны і гатовы да выкананьня просьбы. Пастанавіў разам з жыхарамі свайго дома наведаць месца, вызначанае Маці Божай, і, задаволены, знайшоў яго ў такім самым стане, якім яму было прадстаўлена: дзьве елачкі, а пад адной зь іх – хлеб. Нават заўважыў сьляды асобы дарослай і малога дзіцятка. Гэта яшчэ больш пераканала Песьляка. Зразумеў, што гэта быў не сон. Паверыў. Абудзілася ў ім нанова дзіцячая вера. Зразумеў указаньне, дадзенае яму Найсьвяцейшай Паненкай. Пастанавіў як мага хутчэй выканаць сваё зямное пакліканьне, і неадкладна прыступіў да выкананьня нябеснага ўказаньня. Мікалай Песьляк даручыў тром рамесьнікам найпрыгажэй выканаць крыж. Калі знак веры стаў на ўказаным месцы, сам зьмясьціў на ім цудоўны абраз, на якім не было ніякіх сьлядоў зьнішчэньня. Адбывалася гэта ў 1691г. Маці Божая зь першай хвіліны пачала дапамагаць людзям. Вяртала зрок невідушчым і давала сваім верным мора ласкаў, акружаючы іх з гэтага моманту няспыннай апекай. Вестка аб добрай Паненцы зь цёмнага бору распаўсюджвалася хутка. Верныя з прылягаючых вёсак, гарадоў і мястэчак пачалі прыходзіць да Яе. Песьляк, бачачы, што прадказаньне Найсьвяцейшай Марыі спраўдзілася, пастанавіў пабудаваць касьцёл, які будзе домам і крэпасьцю Нябеснай Пані. Праз год у 1692г. закончаны ўжо быў фундамэнт пад пабудову драўлянага касьцёла. Песьляка так захапіла будаўніцтва, што не палохаў яго недахоп грошай на будоўлю. Так бязьмежна паверыў Прачыстай Паненцы, што з двума злотымі ў кішэні прыступіў да выкананьня абяцаньня. Мікалай умацаваў кубак пры крыжы, які напаўняўся ахвяраваньнямі, наколькі патрабавала будаўніцтва. Пэўнага дня зьяўляецца ў Песьляка бедна адзеты хлопец і ахвяруе яму 5 бітых талераў*. Казаў, што гэту шчодрую ахвяру прысылае яго пан. Калі Мікалай адвярнуўся, каб запісаць прозьвішча ахвярадаўцы, хлопец неспадзявана зьнік. Тады Песьляк зразумеў, што гэта быў пасланец зь неба. Яго малітва была выслухана, а Пан яго блаславіў. З гэтага часу не адчуваў недахопу на будоўлю сьвятыні для Маці Найсьвяцейшай. Скарбонка заўсёды была напоўнена манэтамі. Там было столькі грошай, колькі патрабавалася. Пан Бог і Марыя выслухалі гарачыя малітвы Мікалая Песьляка. У 1692г. будоўля драўлянага касьцёла падыходзіла да канца. Не хапала яшчэ толькі даху, аднак міма гэтага набожны фундатар пастанавіў урачыста ўнесьці дарагі абраз у сьвятыню. Папрасіў сьвятара з суседняй вёскі адслужыць набажэнства. На гэту ўрачыстасьць прыбыло шмат вернікаў, хаця не было дадзена ніякай аб’явы. Сярод тлуму было трое невідушчых. Ад усяго сэрца маліліся яны да Найсьвяцейшай Паненкі, каб атрымаць зрок. Як толькі ўнесьлі абраз ў сьвятыню і невідушчыя пакланіліся перад ім, адразу ўсе трое сталі бачыць.
Мікалай Песьляк запрасіў у новапабудаваны касьцёл Айцоў Базыльянаў.Законная ўлада назначыла на працу айца Сьпірыдона Сакалоўскага і айца Аляксандра Барысовіча з кляштара ў Вільні. Сьвяты Ёзафат, біскуп Віцебскі і мучанік, першыя гады свайго жыцьця законнага правёў у гэтым кляштары, а потым стаў яго кіраўніком**. З гэтага часу пачынаецца будаўніцтва новай сядзібы, якая пасьля становіцца мястэчкам. Так, як наказала Маці Божая, мястэчка назвалі Барунамі. Зямля Барунская часткова належала шляхціцу Крымянецкаму Міхалу Паплаўскаму, а частка была ўласнасьцю княгіні Караліны, жонкі Людвіка, з князёў Радзівілаў. Землеўласьнікі, ня гледзячы на варожыя адносіны да каталіцкага касьцёла, актам дарэньня аддалі яе касьцёлу. Пры драўляным касьцёле пабудаваў свой дом таксама Мікалай Песьляк. Астатнюю тэрыторыю забудавалі касьцельнымі будынкамі і дамамі людзей, якія прыехалі ў Баруны, кіруючыся набожнасьцю, або якімі-небудзь іншымі інтарэсамі.
У будучым плянавалася тут пабудаваць кляштар айцоў Базыльянаў. У 1705г. разбудаванае пасяленьне атрымала права мястэчка. Судовая ўлада была даверана кіраўнікам кляштара. Адбываліся тут нават таргі два разы ў тыдзень, і нават кірмашы, два разы ў год. Са спакойнага зацішнага мейсца нарадзілася вялікае і галасьлівае мястэчка.
*Манэта з серабра або золата вялікай каштоўнасьці. У той час гэта быў гадавы заробак працаўніка.
**Сьв.Ёзафат Кунцэвіч нарадзіўся ў 1580г. У 1604г. уступіў у кляштар айцоў Базыльянаў у Вільні. У 1617г. стаў біскупам Віцебскім. У 1623г. праціўнікі каталіцкага касьцёла замардавалі яго ў Віцебску. Як у час жыцьця, так і пасьля сьмерці стаў вядомым цудамі. У 1907г.быў кананізаваны.
Ня ведаем, кім быў намаляваны абраз Маці Божай Барунскай.* Ведаем толькі, што ён зьяўляецца сэрцам Барунаў, якое прыцягвае да гэтага месца тысячы людзей, што прагнуць укрыцца плашчом Маці. Гэты невялікі (42 на 60 см), але слынны цудамі абраз стаў на працягу гадоў відавочным знакам Пані Найсьвяцейшай. А які быў пачатак культу гэтага абраза? Першы ўспамін пра Маці Божаю Барунскую кажа аб тым, што абраз знаходзіўся ва ўласнасьці вернага слугі Божага, сьвятара Ёзафата Бражыца ззакону сьв. Васілія Вялікага. Ксёндз Бражыц кіраваў некалькімі кляштарамі айцоў Базыльянаў у Хэлме, Менску, Полацку і Віцебску. Усюды вызначыўся як набожны прапаведнік. У сваёй жыцьцёвай вандроўцы ён заўсёды меў пры сабе гэты цудоўны абраз, ужо вядомы ласкамі. У 1666г. падчас побыту айца Бражыца ў Менску, успыхнула небясьпечная эпідэмія, якая распаўсюджвалася зь незвычайнай хуткасьцю, і дзе ўзьнікала, там сеяла спусташэньне. Ксёндз Бражыц заўсёды быў гатовы да паслугі капланскай, і не спалохала яго нават гэта хвароба. Ён заўсёды быў пры сваіх авечках, аж да моманту, калі сам захварэў. Сьведкі, якія былі ў час яго хваробы, сьцьвярджалі, што ксёндз памёр. Але празь некалькі гадзін да айца Бражыца вярнулася здароўе. Паведаміў прысутным пры гэтым братамзаконным, што Маці Божая вярнула яму здароўе, каб не пакідаў хворых у патрэбе і каб далей пашыраў веру, а таксама настаўляў людзей на добрую дарогу. Калі ляжаў непрытомны, аб’явілася яму Пані Нябесная і так сказала:
“Падабаецца мне сын шчырасьць твая каля душ людзкіх, крывёй Сына майго адкупленых. Не стаміся ў ёй! Табе жыцьцё і дар выгнаньня шатана ўпрасіла”.
З гэтага часу, калі хтосьці быў апантаны нячыстай сілай, то прыходзіў да айца Бражыца і, калі толькі адгаворваў малітву, шатан пакідаў цела чалавека. З 1671г. ксёндз Ёзафат кіраваў кляштарам айцоў Базыльянаў пад тытулам сьв. Зофіі ў Полацку і адначасова быў прадстаўніком мітрапаліта Кіпрыяна Жахоўскага. У хуткім часе быў накіраваны ў Віцебск. Прадчуваючы сваю блізкую сьмерць, ксёндз Бражыц перадаў свой найкаштоўнейшы скарб, якім быў абраз Маці Божай зь дзіцяткам, сваяку Мікалаю Песьляку. Адначасова прасіў яго, каб ён шанаваў гэты абраз, тады і яму Маці будзе дапамагаць. Аднак адораны акруціў абраз у палатно і схаваў яго ў скрыню, якая знаходзілася ў фальварку ў Казюкоўшчызьне. 12 лютага 1683г. айцец Бражыц адышоў з гэтага сьвету, аднак перад сьмерцю ўбачыў яшчэ раз Найсьвяцейшую Пані ў такой постаці як на абразе, які меў пры сабе. Мікалай песьляк – насьледнік айца Бражыца – пакінуў свій фальварак і пайшоў на службу да Пліна, у маёнтак падскарбяга надворнага Францскевіча, служыў там аж 5 год і здолеў ужо забыць аб наказе ксяндзя Ёзафата, а таксама аб яго каштоўным падарунку. Уласнасьць падскарбягаРадзымінскага разьмешчана была за 30 міль ад Казюкоўшчызны. Аднак Маці Божая прагнула апекаваць людзей, дапамагаць ім і сьцерагчы ад злога. Таму ва ўладаньнях Песьляка пачынаюць адбывацца розныя, вельмідзіўныя рэчы. Найсьвяцейшая Пані пастанавіла даць аб сабе знаць людзям. Жыхары Казюкоўшчызны бачаць над будынкамі цудоўную яснасьць. Ім нават здаецца, што будынак гарыць ясным промнем, добразычлівым і поўным любові, але застаецца ён не разбураным. Гэта сядзіба была пад пільнай апекай Маці Божай. Не было тут месца розным няшчасьцям, абміналі ўсякія хваробы, якія раней вельмі часта наведвалі гэты край. Жыхары вельмі дзівіліся і не маглі сабе растлумачыць, чаму так адбываецца. Калі жыхары Казюкоўшчызны цешыліся блаславеньнем Нябеснай пані, Мікалай Песьляк цяжка хварэў і чакаў ужо толькі сьмерці. Калі ляжаў у гарачцы і чакаў свайго канца, аб’явілася яму найпрыгажэйшая постаць і так вымавіла:
“Чаму не задбаеш аб належным месцы для майго абраза, які атрымаў ад майго вернага слугі Бражыца? Прагну, каб людзі, якія просяць майго Сына аб дапамозе ў жыцьці, атрымалі яе пры маім абразе”.
Раніцай, калі Песьляк апрытомнеў, прыпомніў словы Марыі, якія яго вельмі ўзрушылі. Прыпомніў сабе вялікі дар, які атрымаў ад ксяндза Бражыца, пажадаў знайсьці належнае месца цудоўнай выяве. Любой цаной хацеў выправіць сваю памылку, гэта стала яго жыцьцёвай мэтай. Песьляк зразумеў успамін Маці Божай, абраз якой пакінуў у Казюкоўшчызьне. Як мага хутчэй вярнуўся ў свой маёнтак.Там знайшоў скрыню, а ў ёй абраз. Калі яе адкрыў, аж анямеў. Некалі прыгожы абраз, які сьвяціўся сваім цудоўным бляскам, знаходзіўся ў занядбаньні, без пашаны. Не дзіўна – ніхто ўвесь гэты час не адкрываў скрыні. Калі Песьляк глядзеў на гэты абраз, пранізаў яго невыносны боль, што дапусьціў такую вялікую зьнявагу. Заўсёды вярталіся да яго балючыя словы Найсьвяцейшай Паненкі:
“Чаму не задбаеш аб належным месцы для майго абраза”.
Апанавала яго невыносная роспач, і ён так доўга і шчыра маліўся, аж агарнула яго натхненьне. Абяцаў у той час Маці Божай, што пабудуе ёй цудоўную капліцу. Паўстала толькі праблема, дзе знайсьці належнае месца і сабраць адпаведную суму грошай на рэалізацыю дастойнага пачынанья. Затым пастанавіў, што пабудуе капліцу на ўзгорку, які быў яго ўласнасьцю. Калі ішоў на тое месца, каб пераканацца што яно годнае, страціў прытомнасьць, быў так моцна ўражаны што ня ведаў, што зь ім зрабілася. Людзі прынесьлі яго непрытомнага дадому, а яму здавалася што знаходзіцца на ўзгорку і шукае месца для пабудовы капліцы. Зьведаў тады наступнае аб’яўленьне. Стаў перад ім малы хлопчык, ён завёў Песьляка да прыгожай жанчыны, якая стаяла на дарозе, што цяпер злучае Менск зь Вільняй. Калі стаў перад нявестай незвычайнай прыгажосьці, распазнаў у ёй Найсьвяцейшую Марыю з абраза айца Бражыца. Зірнуў тады на малога хлопца і зразумеў, што гэта малы Езус. Калі ўжо быў упэўнены, каго бачыць перад сабою, тады Марыя да яго прамовіла:
“Не будуй для мяне капліцы на тым узгорку, бо тут магілы язычнікаў і ерэтыкоў. Калі пойдзеш за мной, пакажу табе годнае месца, якое сабе выбрала. Хачу, каб менавіта там быў мой абраз”.
Песьляк паслушна пайшоў за праваднічкай і яе Сынам. Ішлі па балоце ў бок Вільні, але прайшлі па ім сухімі нагамі, аж да месца, дзе расходзяцца дарогм на гальшаны і на Вільню. Там марыя затрымалася і, абапіраючыся левай рукой аб дрэва, указала Мікалаю месца, дзе павінен стаяць крыж з абразом. Далей рушыла НайсьвяцейшаяПанна ў цёмны і густы бор, а дрэвы і кусты, кланяючыся Ёй, уступалі дарогу. Нарэшце Марыя стала пры дзьвюх невялікіх елачках і тут указала месца, дзе павінен стаць вялікі алтар зь яе выявай ў пабудаванай Песьляком капліцы. Мікалай ня мог паверыць, што Маці Божая выбрала сабе гэта бязьлюднае месца сярод цёмнай пушчы на сваю сьвятыню. Яшчэ цяжэйшым для разуменьня было тое, што менавіта ён меў для Яе збудаваць санктуарый, міма таго што нічога ня меў. Марыя прачытала яго думкі, і зноў так прагучаў найцудоўнейшы голас Пані:
“Не клапаціся пра гэта, што загадваю табе будаваць касьцёл у глухой пушчы. Спраўлю, што нават тут людзі штодзённа будуць Мяне вітаць. Ведаю таксама, што маеш вельмі мала грошай, толькі 12 злотых, але гэтага хопіць, каб паставіць крыж. Спраўлю таксама, што на пабудову касьцёла будзеш мець кожны дзень нейкую ахвяру ад маіх верных. Гэта месца назавеш Барунамі. Тут заўсёды будуць аказаны вялікія ласкі маім людзям, якія будуць да мяне маліцца”.
ПРАЦЯГ БУДЗЕ :)
Аўтар: кс.Люцыян Дамброўскі
Фота: кс.Алег Пятрашка
Перакладчык: Дарыя Дамброўская
кс. Алег Пятрашка
* Усе апісаныя падзеі ўзяты з кнігі "Мора ласкаў і шчодрасьці Божай, у Пушчы Барунскай плывучых, гэта цуды найсьвяцейшай Пані Барунскай у Барунах дасьведчаныя, а празь мяне Лявона Кішку, Біскупа Уладзіміраўскага і Брэсцкага, апата Супрасьльскага, правінцыяла Закону Васілія Вялікага, на сьвет дзённы выстаўлена і да друку аддадзена ў годзе Нараджэньня Сына Божага 1712 дня 12 верасьня. У Супрасьлі ў тыпаграфіі Айцоў Базыліянаў Унітаў".
21 студзеня – дзень памяці Сьвятой Агнешкі. Агнешка (Агнэса) – гэта сьвятая рымская пакутніца, якая вытрымала шматлікія катаваньні і не адраклася ад хрысьціянства. У публічным доме, куды яе зьмясьцілі без адзеньня, яе прыкрылі адрослыя цудоўным чынам валасы і анёльскае покрыва. Знаны рымлянін, які зрабіў замах на яе гонар, асьлеп і неўзабаве памёр, але быў уваскрэшаны Агнешкаю. Полымя вогнішча не кранула яе, і яна загінула ад мяча. Культ Сьвятой Агнешкі ўсталяваўся ў Рыме ў IV стагодзьдзі. Ужо ў 350 гадох там існавала Базыліка, пабудаваная ў яе гонар. Атрыбут Сьв.Агнешкі – белае ягня (на лацінскай мове ягня –agnus). Дзень памяці – 21 студзеня. У гэты дзень асьвячаюць ягнятаў, воўна якіх ідзе на Арцыбіскупскі палій – дэталь літургічнага адзеньня Арцыбіскупа. Палій уяўляе сабою белую ваўняную стужку з чорнымі крыжамі, якая надзяваецца на плечы.
***
Аднымударам яна была абезгалоўлена, сьмерць прыйшла хутчэй, чым боль, і зьзяючая душа яе, стаўшы свабоднаю, паляцела на нябёсы, дзе анёлы сустрэлі яе, калі яна ішла па белай дарозе, што вядзе ў рай.
Браты, спытайце вы ў каго Ці ведаюць такое слова – легіён? І кожны вам адразу скажа Пра рымскі і салдацкі, крывавы легіён.
Але яшчэ ёсьць каталіцкі легіён, Які прыносіць добры плён. Быў створаны раней і вельмі літасьцівы, Таму завеца Легіён Марыі. У рымскім легіёне ішла вайна з людзьмі. Дзялілі терыторыю і білі ўсіх пляцьмі. Салдаты ваявалі, зямельку родную Крывёю палівалі.
У Божым Легіёне ўсё наадварот, Легіянеры ратуюць, улезшы ў грэх, народ. Няма тут месца злу, “Змагацца будзем з галоўнай прычынай граху”
Вось лозунг усіх легіянераў. І толькі ён даводзіць нас да неба. Вера, толькі вера
Будзем верыць у сьветлую перамогу, Любоў Марыі дась нам дапамогу, Пойдзем крыжовай дарогай легіянера І разам пераможам Люціфера!
Пані Тэкля прапанавала мне вось такую цікавую гульню ў асацыяцыі : яна задае тры словы, узятыя з маіх зацікаўленасьцяў, аб якіх напісана ў профілі майго ЖЖ, а я мушу падабраць да іх адпаведныя малюнкі.
Вось гэтыя словы:
1.Высакароднасьць.
Яе сымбалі - меч і карона. Хто зь людзей можа быць больш высакародным, чым сапраўдны кароль?
2. Вецер.
Ён свабодны, ён лёккі, ён мэлядычны і гарэзьлівы. Аб гэтым ведаюць ня толькі дзьмухаўцы...
3. Сузіраньне.
Гэта калі ноч, ты і Бог. І больш нікога ва ўсім сусьвеце...
***
Напішыце, калі ласка, камэнтары. Тады я і для Вас прыдумаю тры адпаведныя словы. І мы зможам прадоўжыць гульню... :)
На днях адзін наш легіянэр прапанаваў: - Давайце я адксэракапірую "на халяву" столькі малітоўных лісткоў, колькі нам патрэбна – каб было што раздаваць людзям. На працы ёсьць такая магчымасьць, там усе так робяць - галоўнае, каб начальнік ня бачыў. А іншыя легіянэры (то былі маладыя людзі ва ўзросьце да 30 гадоў) адказалі яму: - Мы - хрысьціяне! Таму не павінны займацца такімі справамі! Лепей ахвяруем на лісткі грошы, а не будзем шукаць "халяву"...
Так. Усё слушна. Нельга прысабечваць тое, што нам не належыць, у якіх бы добрых і высакародных мэтах гэта ні рабілася. Хрысьціяніну можна толькі скрасьці кавалак хлеба, калі ён памірае ад голаду – каб выратаваць дадзенае Богам жыцьцё. А ўсё астатняе – грэх , зь якога трэба спавядацца. Але ж ці лёгка абысьціся без халявы? Ну хаця бы без самай-самай маленечкай?
Асабіста я ніяк не магу ўсьвядоміць, што ў грамадзкім транспарце нельга езьдзіць бясплатна – нават калі там няма кандуктара ці кантралёра.Бо туды ж бывае людзей наб’ецца – як селядцоў у бочку. Едзеш, стоячы на адной назе, ды яшчэ мусіш за такі экстрым 600 рублёў дзяржаве заплаціць. Розумам то я разумею, што павінна аддаць “царава цару”, але ж рука “падымаецца” толькі на тое, каб набыць талёнчык, а вось каб закампасьціраваць яго – не заўсёды... :)
Сёнья раніцай, калі яшчэ не разьвіднела, паўночны вецер заляцеў у прыадчыненае вакно і абсыпаў мяне сьняжынкамі... - Браце, мо' пабудзеш са мной? - спытала я. - Ня сёньня, Агнешка, ня сёньня, - прамовіў вецер. - Я лячу, я сьпяшаюся, я мушу пасьпець... Ды й цябе чакае дарога... *** На фотаздымках - касьцёл сьв.Ганны у м.Койданава, пабудаваны ў 1785г., адноўлены і рэканструяваны ў 1990-х гадох, рэкансэкраваны ў 1997 г. На апошнім фотаздымку - Пакроўская царква. ***
А кактус, які стаіць у кухні на падвоканьні, сказаў мне: - Агнешка, калі ты яшчэ хоць раз адчыніш узімку вакно і ўпусьціш у хату паўночны вецер, я зьеду ад цябе ў Лацінскую Амэрыку... Назаўжды.. :)
А ягоную вельмі моцную і вельмі рэальную малітоўную дапамогу і падтрымку мы зь сястрой Аняй адчулі ўжо ў мінулую пятніцу, калі выконвалі легіянэрскае заданьне ў бальніцы.
*** Легіён – гэта войска, на чале якога стаіць Панна. Яна сама выбрала нас, паклікаўшы кожнага па імені . Мы верым, што нас чакае посьпех і перамога, бо Панна заўсёды з намі :)
Успомніла, як мы са школьнымі сяброўкамі ўрокі прагульвалі…У Дзіны (Жучкі) бацькі зранку сыходзілі на працу, а яна заставалася ў хаце і пякла для ўсіх нас смачны пірог з брусьнічным варэньнем. А мы зь Ленай (Сідарам) тым часам ішлі ў краму і набывалі там сідр – слабаалькагольны напой зь яблыкаў, падобны да шампанскага, і разам з усім гэтым потым культурна адпачывалі ў Дзінінай хаце.Неўзабавеса школы вярталіся два Дзініных брата. Было весела… Мы былі харошымі дзеткамі... :)
Наведала я ўчора ўвечары жанчыну, пра якую пісала крыху раней. Паўтары гадзіны яе слухала… Столькі гора ў ейным жыцьці было, хваробаў, непаразуменьняў са сваякамі… Я нават не ўяўляю, як яна ўсё гэта перажыла, і як ўвогуле жыве з тымі хваробамі, якія ў яе ёсьць… Напэўна, толькі моцай Веры і Сьвятым Духам… А яшчэ ёй катЫ дапамагаюць… КатЫ ў ейнай хаце былі паўсюль: пад ёлкаю, пад канапаю, у фатэлях, на зэдліках, на падлозе, - розных колераў і пародаў… Яны весела мяўкалі – кожны на свой манер, і дазвалялі сябе пагладзіць :) Я спытала ў жанчыны, колькі ж іх, але яна наадрэз адмовілася назваць тую “страшную” лічбу. “Няўжо больш за 20?” – не здавалася я. “Больш…” – спакойна адказала яна… :) *** А яшчэ жанчына распавяла такую вось цікавую гісторыю. Калі ёй у бальніцы рабілі апэрацыю – загадалі зьняць нацельны крыжык, і яна папрасіла Дзеву Марыю, каб тая ахутала яе сваім цудадзейным Матчыным Покрывам. Апэрацыя прайшла пасьпяхова, а калі жанчына пачала прыходзіць у сябе, то адчула і ўбачыла, што ўся яна нібыта загорнутая ў лёгкае белае воблачка. Жанчына верыць, што гэта было Покрыва Панны і з таго часу ў знак падзякі штодзённа чытае Акафіст Найсьвяцейшай Багародзіцы…
Учорашняе легіянэрскае заданьне было сапраўды казачным. Мы адчынілі дзьверы першай патрапіўшайся на вочы палаты – а там шасьцёра “невоцерковлённых” праваслаўных мужчынаў ляжаць.(А неўзабаве і сёмы ў госьці да іх прыйшоў :) Мы спыталі, ці хочуць спадары пагаварыць пра Бога, а мужчыны хорам у адказ:
- Так, з задавальненьнем! :)
А двое самых здаровых зь іх адразу ж паўскоквалі з ложкаў і ўсадзілі нас зь сястрой на зэдлікі, якія паставілі пасярод палаты. Потым усе суцішыліся і сказалі нам:
- Ну, пачынайце сваю лекцыю!...
“Лекцыя” доўжылася больш за дзьве гадзіны… Былі і сьмешачкі, і жартачкі, і сур’ёзныя, і ня надта сур’ёзныя, і нават правакацыйныя пытаньні, і бурныя дыскусіі… А потым падзякі, шчырыя ўсьмешкі, шакалядкі, мандарынкі і запрашэньні прыходзіць яшчэ… Ну а пасьля ўсяго гэта…агульная просьба ад усіх спадароў, каб мы пакінулі ім…расклад набажэнстваў у “Чырвоным Касьцёле”… :) У гэты момант я пачула, як анёлы, якія да гэтага ціхенька ляталі пад стольлю, радасна зашамацелі сваімі беласьнежнымі крыламі… А ведаеце, чаму ўсё так цудоўна адбывалася? Таму што адзін мой ЖЖ-сябра пагадзіўся дапамагаць легіянэрам… О-о-о… Варта было бачыць, як узрадавалася Панна… :)