
Як і многія эўрапейскія гарады, Турын у апошнія дзесяцігодзьдзі пераходзіць на постіндустрыяльныя рэйкі. Сталіца італьянскага аўтамабілебудаваньня стала сталіцай зімовых Алімпійскіх гульняў. А яе прамзоны ператвараюцца ў непрамысловыя. У адпаведнасьці з духам часу, кардынал Северыно Палетто, арцыбіскуп Турынскі, замовіў архітэктару Марыё Ботта храм на месцы былога перапрацоўчага мэталюргічнага заводу. Дакладней, нават не храм, а сапраўдны каталіцкі цэнтар, у які ўваходзяць заля кангрэсаў, дом сьвятара, капэла для штодзённых службаў, памяшканьне нядзельнай школы і офісы. Храм прысьвечаны плашчаніцы Хрыста, якая, як вядома, захоўваецца ў Турыне. Спадар Марыё Ботта стварыў вельмі незвычайны будынак – у форме сямікутніка. Для архітэктуры гэта даволі дзіўна, але з пункту погляду сымболікі цалкам зразумела: чысло 7 мае ў хрысьціянстве сакральнае значэньне. Будынак атачоны сямю вежамі і сямю больш нізкімі капэламі. Верхавіны ў тых і ў другіх зрэзаныя, а зрэзы закрытыя шклом. Так гэтыя памяшканьні ператварыліся ў сьветлавыя ліхтары, якія адначасова фармуюць і асьвятляюць фантастычны інтэр’ер храма. Унутры ўсё ўладкавана яшчэ больш складана. Вакол цэнтральнага купальнага барабана нібыта круцяцца кліньні: каменныя чаргуюцца са сьветлавымі – гэта і ёсьць вежы-ліхтары. А за алтаром на просьбу арцыбіскупа, скапіяваны воблік Збаўцы, той самы, які адбіўся на плашчаніцы. Але тут ён выкананы з каменя. Архітэктар Марыё Ботта і ягоныя памочнікі стварылі на кампутары мадэль з чорных і белых пікселяў, а потым замянілі іх камянямі розных колераў. З павагі да мінуўшчыны на тэрыторыі пакінулі дымавы комін, зроблены з другаснай сыравіны. І ня проста пакінулі, але ператварылі яго ў пастамэнт для Крыжа, які ўзносіцца на вышыню
***
Архітэктар Марыё Ботта ў 1969 годзе ва ўзросьце 26 гадоў скончыў Архітэктурны унівэрсытэт у Вэнэцыі. Яму, постмадэрністу, пашчасьціла быць вучнем Скарпы і працаваць зь Ле Карбюзье – можа таму клясыка і мадэрнізм спалучаюцца ў ягонай творчасьці бесканфліктна і плённа. У актыве спадара Ботты некалькі каталіцкіх сабораў, сынагога, музэі, бібліятэкі і банкі.




Комментариев нет:
Отправить комментарий