среда, 27 мая 2009 г.

Спакой і дарога

Нешта нямя мне спакою... Няма спакою і ня бачу я дарогі, па якой трэба ісьці... Сказала аб гэтым ксёндзу і папрасіла, каб ён памаліўся за мяне. А ксёндз пытаецца:
-Якую дарогу Вы шукаеце, і ў чым прычына Вашага неспакою?
-Ды каб жа ж я ведала...- адказваю я.
-Спаўняйце 10 запаведзяў - гэта й будзе Вам дарогай. І цалкам даверцеся Пану Богу - тады будзеце мець спакой, - раіць ксёндз.
***
Часам я адчуваю, што мая дарога сама шукае мяне, але я ня надта хачу, каб яна мяне знайшла... А яшчэ я нібыта бачу такую карціну: Пан Езус дорыць мне тры ружы - дзьве белыя і адну чырвоную. Белыя кветкі я з радасьцю бяру, а ад чырвонай адмаўляюся... Я разумею, што якраз яе мне і не хапае, але я ня ў сілах яе прыняць...
***
Нездарма франьцішканскае вітаньне гучыць вось так:
-Спакой і Дабро!
А адказваць на яго трэба:
-Заўсёды і паўсюды!

Комментариев нет:

Отправить комментарий