понедельник, 25 мая 2009 г.

Справаздачы легіянэраў

Сёстры распавядаюць, як падчас іхняй размовы з жыхарамі адной з кватэраў у тых згарэлі пакінутыя на пліце макароны.

- Спачатку ўсё было цудоўна, - кажуць яны. - У нас было натхненьне і людзі зь цікавасьцю нас слухалі. Яны не былі абыякавымі. Было заўважна, што ў іхных сэрцах пачаў разгарацца агеньчык Веры. Яны ўжо пачалі задаваць нам пытаньні, і тут - нА табе: дымішча, смурод, сапсаваныя ежа, посуд ды настрой... На нашую думку, ўсё гэта ўчыніў шатан. Гэта былі ягоныя хітрыкі, бо ён не жадаў, каб нашыя суразмоўцы наблізіліся да Бога.

Усе пагаджаюцца зь сёстрамі і спачуваюць ім. І толькі адна легіянэрка ставіць пад сумніў іхнія высновы ды кажа:

-Ну чаму ж адразу шатан?.. А я думаю, што гэта быў Дух Сьвяты! Бо мы ж нават у песьні сьпяваем: "Прыйдзі, Дух Святасьці; прыйдзі, Дух Сьвятла; прыйдзі, Дух Агню; прыйдзі і нас агарні...". Вось Ён і прыйшоў ва ўсёй сваёй моцы, проста і без разьлікаў, і агарнуў сабою ўсіх і ўсё - і кватэру, і вас, і тых людзей, зь якімі вы размаўлялі,... і нават іхнія макароны... :)


Комментариев нет:

Отправить комментарий