
Пасьля цэлебрацыі Сьвятой Імшы адбылося прыняцьце да пастуляту ў ФОС мяне і сястры Веры. Прыняцьце да пастуляту праходзіла згодна ўстаноўленаму Абраду, падчас якога мы аднавілі абяцаньні сьвятога хросту, а айцец Андрэй патлумачыў значэньне такога аднаўленьня ў кантэксьце распазнаньня канкрэтнага хрысьціянскага пакліканьня і распачацьця пэрыяду ўступнай фармацыі ў ФОС.
Франьцішканскія спатканьні адбываюцца ў нас кожны месяц. А праводзяць іх а.Алег Шэнда і брат Яраслаў Крыловіч.
Сьвецкія франьцішкане імкнуцца насьледаваць Пана Езуса па прыкладу сьв.Франьцішка і падтрымліваць франьцішканскую духоўнасьць. Мы стараемся ў любых абставінах захоўваць пагодны настрой, добразычліва ставіцца да ўсіх людзей і дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Таксама мы вельмі любім прыроду і з павагаю ставімся да ўсіх зьвяроў, птушак ды расьлінаў. Мы імкнемся быць сьціплымі, ня мець і не набываць нічога лішняга, заўсёды паматаючы аб часовасьці зямнога жыцьця і аб Вечнасьці, якая чакае на нас у Небе.
Яшчэ мы молімся пэўныя малітвы і выконваем пэўныя заданьні, якія даволі часта самі ж нас і знаходзяць :) Ну а сьвяты Франьцішак ніколі не пакідае нас без сваёй апекі ды падтрымкі, бо мы - ягоныя сябры і вучні. Таксама мы заўсёды можам разьлічваць на дапамогу а.Алега і бр.Яраслава.
Комментариев нет:
Отправить комментарий