среда, 27 мая 2009 г.

Пазьняк пра мэты "новай беларускай апазіцыі"

Паводле http://www.nn.by/

«Усходняе партнёрства» дае беларусам магчымасьць манэўру ў выпадку абвастрэньня палітычнага і эканамічнага націску з боку Расеі, — піша ў сваім новым артыкуле лідэр Кансерватыўна‑хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк. — Праграма прадугледжвае верагоднасьць уцягваньня беларускага грамадзтва ў сфэру эўрапейскіх дачыненьняў. Аднак «Усходняе партнёрства» запраграмаванае на супрацоўніцтва Эўразьвязу з антыбеларускім рэжымам. Самая вялікая небясьпека для нас у тым, што рэжым атрымае карт‑блянш на вынішчэньне беларускай культуры і легітымізацыю сваёй улады з рук Эўропы».

Зянон Пазьняк засьцерагае ад лабіяваньня рэжыму Лукашэнкі у Эўропе, што, на ягоную думку, сёньня робіць лідэр Руху за Свабоду Аляксандар Мілінкевіч. Пазьняк выступае за стварэньне ў новых палітычных умовах новага адзінства нацыянальных сілаў: «Прыклад узаемадзеяньня ў Празе перад падрыхтоўкай да саміту паказаў прынцыповую магчымасьць мэтавага злучэньня антырэжымных сілаў на падставе агульнанацыянальных інтарэсаў, — піша Пазьняк. — Нацыянальныя сілы … аб’ядноўвацца мусілі б на клопатах па абароне дзяржаўнай незалежнасьці, у імкненьні да свабоды і ў барацьбе за захаваньне беларускай культуры. Мэтай барацьбы новай беларускай апазыцыі павінен стаць катэгарычны імпэратыў: Лукашэнка нелегітымны кіраўнік і павінен пакінуць уладу».

МБ

11:29, 15 траўня 2009

***

А вось адзін з камэнтароў да артыкулу:

oxik напiсаў(ла)

Травень 15, 2009 у 13:44

Каб Лука ўбачыў такі позірк Пазьняка, як на фота, пэўна адразу б за сэрца схапіўся і помер (зірніце як Мілінкевічу дрэнна). Раздрукуйма такія фота, ды разклеім на слупах уздоўж пр. Машэрава. Мо атрымаеца...

Толькі Z!!!

***

Я канечне нічога ня маю супраць Мілінкевіча (бо ён калісьці вельмі добра пра бухгальтараў казаў) але фотаздымак і камэнтар сапраўды вельмі прыкольныя :) Трэ' прасіць начальніка, каб выдзеліў мне грошы на каляровы картрыдж... :)


Комментариев нет:

Отправить комментарий