пятница, 22 мая 2009 г.

Легіён у дзеяньні

Адна нашая сястра вельмі любіць размаўляць на духоўныя тэмы з кандуктаркамі. Едучы ў транспарце, яна не губляе дарма часу, разглядаючы гарадзкія пэйзажы за вокнамі тралейбуса ці аўтобуса, а цікавіцца духоўным жыцьцём кантралёрак. Пытаецца, ці зьяўляюцца яны практыкуючымі вернікамі. Распавядае пра важнасьць споведзі і прычасьця. Адказвае на іхныя пытаньні. Дорыць ім хрысьціянскую літаратуру, і, напэўна, ужо ўсіх іх ведае па імёнах (і яны яе таксама :). А кандуктаркі вельмі радуюцца, калі ізноў сустракаюць нашую сястру ў другі, ці ў трэці раз і дзякуюць ёй за тое, што яна натхніла іх прыступіць да споведзі, паўдзельнічаць у Нядзельнай Літургіі, знайсьці час для чытаньня Бібліі, для размовы з Богам, і жыць сапраўдным хрысьціянскім жыцьцём.

Так што не зьдзіўляцейся, калі ў тралейбусе ці ў аўтобусе да вас падыйдзе кандуктарка і замест таго, каб спытаць, ці аплацілі вы праезд, прыязна ўсьміхнецца вам, а потым скажа, што Пан Бог вас вельмі любіць... ну а напрыканцы пацікавіцца, ці былі вы ў велікоднай споведзі :)


Комментариев нет:

Отправить комментарий