Пад штандар бел-чырвона-белы
запрашае Ісус беларусаў... Памажы
мне, Божа, быць сьмелай, быць
свабоднай ад страхаў, спакусаў...
среда, 20 мая 2009 г.
Гульня ў хованкі з Паннай Марыяй
Падарыла я свайму праваслаўнаму начальніку іконку з выяваю Найсьвяцейшай Панны Марыі. А ён яе вельмі ўпадабаў і павесіў у сваёй машыне. Аднойчы падвозіў ён сваячніцу-каталічку, а тая заўважыла іконку ды кажа:
-Дарма ты яе павесіў... Начальнік: -? Сваячніца: Дык ты ж праваслаўны, а гэтая Дзева Марыя - каталічка. Яна цябе ўсё роўна ня бачыць... :)
Комментариев нет:
Отправить комментарий