Я сьпяшаюся на легіянэрскае паседжаньне, лячу па вуліцы, праношуся праз касьцёл, бягу па стромкай лесьвічцы на другі паверх, нібыта тая Бегущая по волнам з раману Аляксандра Грына (ну, вы ж памятаеце, напэўна, ягоную Фрэзі Грант: “Добры вечар! – данеслася з мора. –Добры вечар, сябры! Ці ня сумна вам на цёмнай дарозе? Я сьпяшаюся, я бягу…”). Адчыняю дзьверы нашага пакойчыку. У руках у мяне мініацюрная торбачка, на галаве – капялюшык са стужкай…
– О…, ну, нарэшце і Вы да нас дабеглі…, – вітае мяне адзін з братоў. – Даволі хутка…
– Я заўсёды спазьняюся і заўсёды кудысьці бягу, – думаю я сама пра сябе, – Напэўна, мяне і сапраўды можна назваць Бегущей по волнам…
– Агнешка, я буду называць Вас Бегущей Черепахой, – перапыняе мае рамантычныя разважаньні брат…:)
***
Адна з сёстраў гаворыць:
– Мне сказалі, што ксёндз шукаў мяне па ўсяму касьцёлу. Цікава, што ж ён хацеў?..
Брат у адказ:
– Вось яна, суровая праўда жыцьця… Пакуль ты, сястра, маладая, ксёндзы будуць шукаць цябе па ўсяму касьцёлу, а калі табе будзе за 40, то табе самой давядзецца шукаць іх па ўсяму касьцёлу, і добра будзе, калі ты знойдзеш хаця б аднаго зь іх… :)
***
Наш духоўны кіраўнік вырашыў сказаць нам “Кароткае слова”. Ягоная прамова і сапраўды была даволі кароткай. Яна доўжылася ўсяго толькі 2 гадзіны… Затое пасьля яе многія легіянэры змаглі хоць раз у год пракаціцца на таксі – бо іншы транспарт ужо не хадзіў…:)
Комментариев нет:
Отправить комментарий