воскресенье, 31 мая 2009 г.



Віншую ўсіх каталікоў з Урачыстасьцю Спасланьня Духа Сьвятога!


Прыйдзі, Дух Сьвятасьці, прыбудзь, Дух Сьветласьці,

Прыбудзь, Дух Агню, прыйдзі, нас агарні.


Прыйдзі, Дух Айца, зьяві нам сваё Сьвятло,

Спашлі зь нябесных вышыняў зьзяньне Тваёй хвалы.


Ты сьведка праўдзівы, Ты нас пасылаеш,

Каб мы абвяшчалі сьвету: Хрыстос уваскрос з памерлых!


Ты Намашчэньне нябеснае, Крыніца жывой вады,

Умацуй нашыя сэрцы, вылеч нашыя целы.


Прыйдзі, Дух Праслаўленьня, Радасьць Сьвятога Касьцёла,

Няхай з глыбіняў сэрца даносіцца песьня Ягняці.


Дай нам глыбей спазнаць Любоў Бога Айца.

Езуса твар лагодны дапамажы убачыць.


Агонь, які асьвячае, Подых Нябёс жыцьцядайны,

Ты чыніш хвалебным Крыж нашага Пана!


(Пераклад з польскай мовы)


суббота, 30 мая 2009 г.

Мой адказ Пуціну


Нам не патрэбна ваша нафта,

І не патрэбны ваш крэдыт.

Эўропа дасьць нам ўсё хоць заўтра,

І “за ценой не постоит”.


Ў труне я бачыў ваш зьвярынец!

Дастаў мяне ўжо ваш Мядзьведзь!

Вы горш, чым Павал Севярынец…

Саюзу нашаму канец…


Вам не спалохаць нашых вожыкаў

Сваёй расейскай голай попай!

Ідзіце лесам асьцярожненька,

А мы пакрочым у Эўропу! :)


пятница, 29 мая 2009 г.

Дощ у Львові

Дорога моя шановна Мариначка! у нас у Львові нестепна погода, довкола дощ і темне небо, холодно ніби глибоко листопадово, )))))) ((((((( не хочеться іти на роботу, а на роботі не має сили, але це нікого не цікавить працювати треба ))))
рада що твій блог проживає своє життя , я скоріше приходжу сюди як в гості ))))

четверг, 28 мая 2009 г.

Рахунак сумленьня

За сёньняшні дзень:

1. Хамяк не памыты.
2. Хата не прыбраная.
3. Бухгальтарскі ўлік і аналіз фінансава-гаспадарчай дзейнасьці прадпрыемства ня зроблены.
4. Часопіс "Галоўны Бухгальтар" не прачытаны.
5. Сьвяты Язэп не наведаны.
6. Малітвы не адгавораныя.
7. На ўсе тэлефанаваньні дадзены кароткія і сухія адказы...

***
Пане Езу, калі ласка, "адарві" мяне ад сеціва... (ці лепей мо' сеціва адарві ад мяне... :(

Рэальнасьць

Няма рэальнасьці , акрамя той, якая зьмяшчаецца ў нас унутры. Вось чаму так шмат людзей жывуць нерэальным жыцьцём. Яны ўважаюць за рэальнасьць зьнешнія вобразы і ніколі не дазваляюць праявіць сябе таму сьвету, які знаходзіцца ў іх саміх.

Герман Гесэ

Славамір

А гэта Славамір Адамовіч зь лялькай Будзьмай, узяты вось адсюль: http://berserk5.livejournal.com/

Цудоўны фотаздымак! І куды толькі нашыя дызайнэры-афармляльнікі глядзяць?.. Трэба толькі зрабіць на ім надпіс “Мы – беларусы” – і на рэклямны шчыт яго тэрмінова… Дзеля шырокай прапаганды ў РБ і за мяжой духоўных і культурных каштоўнасьцяў нашага народу, а таксама дзеля ўмацаваньня станоўчага вобразу Беларусі. І верш яшчэ можна на ім напісаць… Мяркую, вы самі здагадваецеся, які… "Убей... прусака" называецца... Упэўнена, ад гледачоў адбою ня будзе…
***
Апоўдні мне хацелася крычэць: "Божа, ну і дзянёчак!.." :(
Цяпер хочацца сьпяваць: "Які дзянёчак, Божа!.." :)
***
Вялікі дзякуй шаноўнаму Славаміру за мой цудоўны настрой :)


среда, 27 мая 2009 г.

Спакой і дарога

Нешта нямя мне спакою... Няма спакою і ня бачу я дарогі, па якой трэба ісьці... Сказала аб гэтым ксёндзу і папрасіла, каб ён памаліўся за мяне. А ксёндз пытаецца:
-Якую дарогу Вы шукаеце, і ў чым прычына Вашага неспакою?
-Ды каб жа ж я ведала...- адказваю я.
-Спаўняйце 10 запаведзяў - гэта й будзе Вам дарогай. І цалкам даверцеся Пану Богу - тады будзеце мець спакой, - раіць ксёндз.
***
Часам я адчуваю, што мая дарога сама шукае мяне, але я ня надта хачу, каб яна мяне знайшла... А яшчэ я нібыта бачу такую карціну: Пан Езус дорыць мне тры ружы - дзьве белыя і адну чырвоную. Белыя кветкі я з радасьцю бяру, а ад чырвонай адмаўляюся... Я разумею, што якраз яе мне і не хапае, але я ня ў сілах яе прыняць...
***
Нездарма франьцішканскае вітаньне гучыць вось так:
-Спакой і Дабро!
А адказваць на яго трэба:
-Заўсёды і паўсюды!

Пазьняк пра мэты "новай беларускай апазіцыі"

Паводле http://www.nn.by/

«Усходняе партнёрства» дае беларусам магчымасьць манэўру ў выпадку абвастрэньня палітычнага і эканамічнага націску з боку Расеі, — піша ў сваім новым артыкуле лідэр Кансерватыўна‑хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк. — Праграма прадугледжвае верагоднасьць уцягваньня беларускага грамадзтва ў сфэру эўрапейскіх дачыненьняў. Аднак «Усходняе партнёрства» запраграмаванае на супрацоўніцтва Эўразьвязу з антыбеларускім рэжымам. Самая вялікая небясьпека для нас у тым, што рэжым атрымае карт‑блянш на вынішчэньне беларускай культуры і легітымізацыю сваёй улады з рук Эўропы».

Зянон Пазьняк засьцерагае ад лабіяваньня рэжыму Лукашэнкі у Эўропе, што, на ягоную думку, сёньня робіць лідэр Руху за Свабоду Аляксандар Мілінкевіч. Пазьняк выступае за стварэньне ў новых палітычных умовах новага адзінства нацыянальных сілаў: «Прыклад узаемадзеяньня ў Празе перад падрыхтоўкай да саміту паказаў прынцыповую магчымасьць мэтавага злучэньня антырэжымных сілаў на падставе агульнанацыянальных інтарэсаў, — піша Пазьняк. — Нацыянальныя сілы … аб’ядноўвацца мусілі б на клопатах па абароне дзяржаўнай незалежнасьці, у імкненьні да свабоды і ў барацьбе за захаваньне беларускай культуры. Мэтай барацьбы новай беларускай апазыцыі павінен стаць катэгарычны імпэратыў: Лукашэнка нелегітымны кіраўнік і павінен пакінуць уладу».

МБ

11:29, 15 траўня 2009

***

А вось адзін з камэнтароў да артыкулу:

oxik напiсаў(ла)

Травень 15, 2009 у 13:44

Каб Лука ўбачыў такі позірк Пазьняка, як на фота, пэўна адразу б за сэрца схапіўся і помер (зірніце як Мілінкевічу дрэнна). Раздрукуйма такія фота, ды разклеім на слупах уздоўж пр. Машэрава. Мо атрымаеца...

Толькі Z!!!

***

Я канечне нічога ня маю супраць Мілінкевіча (бо ён калісьці вельмі добра пра бухгальтараў казаў) але фотаздымак і камэнтар сапраўды вельмі прыкольныя :) Трэ' прасіць начальніка, каб выдзеліў мне грошы на каляровы картрыдж... :)


понедельник, 25 мая 2009 г.

Памяць


Усе памятаюць, што ім патрэбна ад цябе, але мала хто памятае, што табе патрэбна ад іх :)



А.А.Шалыта

Кожны мае магчымасьць пачаць жыцьцё з чыстага ліста

Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня – Сяргей Луканін. Сёньня Сяргей Луканін расказвае, як ён прыйшоў да Бога і як гэта зьмяніла ягонае жыцьцё.

Паводле http://www.svaboda.org/

– Яшчэ чатыры гады назад я ня верыў у Бога. Нават спрабаваў чытаць Біблію, але не знаходзіў у гэтым ніякага сэнсу. Я быў вельмі самаўпэўненым маладым бізнэсоўцам. Ад 1992 году меў сваю юрыдычную фірму, езьдзіў на дарагіх машынах, мае офісы былі ў самых дарагіх адміністратыўных будынках. Зарабляў дастаткова, каб весьці велмі камфортнае жыцьцё, але грошы не ішлі на карысьць.
У маім жыцьці сталі з’яўляцца шумныя кампаніі, я стаў усё менш з’яўляцца дома, нягледзячы на тое, што дома мяне чакалі прыгожая жонка і цудоўная дачка. Стандартам было мець прэстыжны офіс, прэстыжную машыну і прыгожую каханку. Пры гэтым я зусім не адчуваў сябе грэшнікам, я меркаваў так: я нікога не рабаваў, не забіваў, не падманваў (жонка чамусьці ў разьлік не бралася), я быў шчодрым, лічыў сябе чалавекам, вартым шчырай павагі, які шмат чаго дабіўся дзякуючы ўласнай працы.

Калі аднойчы адна жанчына расказала мне пра Бога, я не адчуў нейкай унутранай патрэбы паставіцца да гэтага сур’ёзна. Але на мяне паўплывала шчырасьць, зь якой суразмоўца расказала, як Бог зьмяніў яе жыцьцё. А таксама – любоў, якая сьвяцілася ў яе вачах. Не плоцкая любоў, яна была нашмат старэйшая за мяне. Але нейкая іншая любоў, якую проста немагчыма было апісаць. Калі яна прапанавала мне памаліцца з просьбай да Госпада аб дараваньні грахоў, я пагадзіўся толькі таму, што не хацеў пакрыўдзіць яе. Але гэтая малітва зьдзейсьніла цуд у маім жыцьці. Прайшло літаральна некалькі гадзінаў і я зразумеў, што стаў абсалютна іншым чалавекам, у мяне ўвайшло нешта добрае. Я шчыра папрасіў жонку дараваць мне ранейшыя крыўды і Бог даў нам новае каханьне, новую пяшчоту ў адносінах. Я раптам адчуў, што не хачу алькаголю, не хачу наркотыкаў, якія былі нормай у шумных кампаніях, не хачу здраджваць жонцы. Гэтыя пераўвасабленьні былі настолькі дзівоснымі, што ў маё жыцьцё ўвайшлі невытлумачальная радасьць і мір, упэўненасьць, што са мной усё будзе добра. За чатыры гады, якія я правёў з Госпадам, мне ёсьць за што дзякаваць. Я бачыў шмат дзівосаў, маё жыцьцё набыла сэнс, я адчуваю, як Бог выкарыстоўвае мяне. Я стаў запатрабаваным, пабываў у розных краінах, прапаведаваў Эвангельле ў самых розных краінах, але самае галоўнае: я зразумеў, што нават калі я памру, гэта проста наблізіць маю сустрэчу з Ісусам Хрыстом.

Я вельмі ўдзячны за ўсё, што ён для мяне зьдзейсьніў. І Гасподзь даў мне жаданьне расказваць паўсюдна, што ён любіць кожнага чалавека: прэзыдэнта і прыбіральшчыцу, немаўлятка і старога, прастытутку і настаўніцу нядзельнай школы. Аднолькава. І нашмат больш, чым бацька любіць свайго сына, нават калі той патрапіў у турму. І кожны мае магчымасьць пачаць сваё жыцьцё з чыстага ліста.


Справаздачы легіянэраў

Сёстры распавядаюць, як падчас іхняй размовы з жыхарамі адной з кватэраў у тых згарэлі пакінутыя на пліце макароны.

- Спачатку ўсё было цудоўна, - кажуць яны. - У нас было натхненьне і людзі зь цікавасьцю нас слухалі. Яны не былі абыякавымі. Было заўважна, што ў іхных сэрцах пачаў разгарацца агеньчык Веры. Яны ўжо пачалі задаваць нам пытаньні, і тут - нА табе: дымішча, смурод, сапсаваныя ежа, посуд ды настрой... На нашую думку, ўсё гэта ўчыніў шатан. Гэта былі ягоныя хітрыкі, бо ён не жадаў, каб нашыя суразмоўцы наблізіліся да Бога.

Усе пагаджаюцца зь сёстрамі і спачуваюць ім. І толькі адна легіянэрка ставіць пад сумніў іхнія высновы ды кажа:

-Ну чаму ж адразу шатан?.. А я думаю, што гэта быў Дух Сьвяты! Бо мы ж нават у песьні сьпяваем: "Прыйдзі, Дух Святасьці; прыйдзі, Дух Сьвятла; прыйдзі, Дух Агню; прыйдзі і нас агарні...". Вось Ён і прыйшоў ва ўсёй сваёй моцы, проста і без разьлікаў, і агарнуў сабою ўсіх і ўсё - і кватэру, і вас, і тых людзей, зь якімі вы размаўлялі,... і нават іхнія макароны... :)


Падзяка


Вялікі дзякуй брату Яраславу за тое, што ён дапамог мне стварыць блог! :)

Шлях

Спачатку вас не заўважаюць.
Потым з вас сьмяюцца.
Затым вам супрацьстаяць.
У выніку вы перамагаеце...

Махатма Гандзі


суббота, 23 мая 2009 г.

Легіянэры на паседжаньні

Я сьпяшаюся на легіянэрскае паседжаньне, лячу па вуліцы, праношуся праз касьцёл, бягу па стромкай лесьвічцы на другі паверх, нібыта тая Бегущая по волнам з раману Аляксандра Грына (ну, вы ж памятаеце, напэўна, ягоную Фрэзі Грант: “Добры вечар! – данеслася з мора. –Добры вечар, сябры! Ці ня сумна вам на цёмнай дарозе? Я сьпяшаюся, я бягу…”). Адчыняю дзьверы нашага пакойчыку. У руках у мяне мініацюрная торбачка, на галаве – капялюшык са стужкай…

– О…, ну, нарэшце і Вы да нас дабеглі…, – вітае мяне адзін з братоў. – Даволі хутка…

– Я заўсёды спазьняюся і заўсёды кудысьці бягу, – думаю я сама пра сябе, – Напэўна, мяне і сапраўды можна назваць Бегущей по волнам

– Агнешка, я буду называць Вас Бегущей Черепахой, перапыняе мае рамантычныя разважаньні брат…:)

***

Адна з сёстраў гаворыць:

– Мне сказалі, што ксёндз шукаў мяне па ўсяму касьцёлу. Цікава, што ж ён хацеў?..

Брат у адказ:

– Вось яна, суровая праўда жыцьця… Пакуль ты, сястра, маладая, ксёндзы будуць шукаць цябе па ўсяму касьцёлу, а калі табе будзе за 40, то табе самой давядзецца шукаць іх па ўсяму касьцёлу, і добра будзе, калі ты знойдзеш хаця б аднаго зь іх… :)

***

Наш духоўны кіраўнік вырашыў сказаць нам “Кароткае слова”. Ягоная прамова і сапраўды была даволі кароткай. Яна доўжылася ўсяго толькі 2 гадзіны… Затое пасьля яе многія легіянэры змаглі хоць раз у год пракаціцца на таксі – бо іншы транспарт ужо не хадзіў…:)



Жыцьцё

Адказ для Алы

Што тычыцца сяброў, дык прывяду тут выказваньне майго ўлюбёнага У.Дайера:

…Людзі будуць уваходзіць у вашае жыцьцё і выходзіць зь яго, нібыта пэрсанажы тэатральнай пьесы. Некаторым наканавана сыграць нязначныя ролі, другія пабудуць пэўны час у галоўных ролях, ну а трэція стануць памочнікамі вас як рэжысёра і прадзюсэра. Яны заўсёды будуць важнымі для вашай пьесы. Яны заўсёды заслугоўваюць вашую ўнутраную любоў. Вы навучыцеся не судзіць тых, хто ўваходзіць у вашую пьесу і выходзіць зь яе. Вы будзеце шанаваць самое іхняе зьяўленьне, нават калі яны дрэнна іграюць. Нарэшце вы дабярэцеся да таго месца, адкуль вы зможаце азірнуцца на ўсіх людзей, якія перабывалі ў вашым жыцьці, і зразумееце, што вы сустракаліся зь імі дзеля таго, каб яны выклалі вам нейкі ўрок. Вы навучыцеся любіць іх усіх, нават тых, каго вы ня ведаеце, але разумееце, што і яны чамусьці вас навучылі…

Наконт дажджу:

У нас ён таксама ідзе, і па ўсяму Менску пахне бэзам…

Наконт суму:

Мяркую, што за ім зьявяцца новыя карціны і шквал допісаў, у якіх людзі будуць казаць, што ім вельмі падабаецца твая творчасьць :)


пятница, 22 мая 2009 г.

сумний спогад

Мені іноді стає сумно, згадувати скільки було гарного раніше, чомусь сумую думаюи чи втратила я друзів чи здобула.
Сьогодня був дощ і гроза у Львові, для Львова дощ - нормальна погода, але чомусь цього разу гроза стал пахнути літом.... так спливає час, і все так швидко минає , стає страшно, але коли я навідую сторінки своїх друзів, настрій піднімається.
От зокрема гарно пише Маринка.
Правда у мене є інших блог, там я почепила свої картини, і чомусь почався шквал дописів, дивно але мої картини комусь подобаються

Легіён у дзеяньні

Адна нашая сястра вельмі любіць размаўляць на духоўныя тэмы з кандуктаркамі. Едучы ў транспарце, яна не губляе дарма часу, разглядаючы гарадзкія пэйзажы за вокнамі тралейбуса ці аўтобуса, а цікавіцца духоўным жыцьцём кантралёрак. Пытаецца, ці зьяўляюцца яны практыкуючымі вернікамі. Распавядае пра важнасьць споведзі і прычасьця. Адказвае на іхныя пытаньні. Дорыць ім хрысьціянскую літаратуру, і, напэўна, ужо ўсіх іх ведае па імёнах (і яны яе таксама :). А кандуктаркі вельмі радуюцца, калі ізноў сустракаюць нашую сястру ў другі, ці ў трэці раз і дзякуюць ёй за тое, што яна натхніла іх прыступіць да споведзі, паўдзельнічаць у Нядзельнай Літургіі, знайсьці час для чытаньня Бібліі, для размовы з Богам, і жыць сапраўдным хрысьціянскім жыцьцём.

Так што не зьдзіўляцейся, калі ў тралейбусе ці ў аўтобусе да вас падыйдзе кандуктарка і замест таго, каб спытаць, ці аплацілі вы праезд, прыязна ўсьміхнецца вам, а потым скажа, што Пан Бог вас вельмі любіць... ну а напрыканцы пацікавіцца, ці былі вы ў велікоднай споведзі :)


Пастулят у Франьцішканскім Ордэне Сьвецкіх

2 красавіка 2009г. у кляштары сёстраў дамініканак адбылося спатканьне Менскай суполкі Франьцішканскага Ордэну Сьвецкіх, створанай пры парафіі сьвятога Франьцішка. Спатканьне праводзілі віцэправінцыяльны міністр Ордэну Меньшых Братоў Капуцынаў у Беларусі а.Андрэй Жылевіч і адміністратар парафіі а.Алег Шэнда.

Пасьля цэлебрацыі Сьвятой Імшы адбылося прыняцьце да пастуляту ў ФОС мяне і сястры Веры. Прыняцьце да пастуляту праходзіла згодна ўстаноўленаму Абраду, падчас якога мы аднавілі абяцаньні сьвятога хросту, а айцец Андрэй патлумачыў значэньне такога аднаўленьня ў кантэксьце распазнаньня канкрэтнага хрысьціянскага пакліканьня і распачацьця пэрыяду ўступнай фармацыі ў ФОС.

Франьцішканскія спатканьні адбываюцца ў нас кожны месяц. А праводзяць іх а.Алег Шэнда і брат Яраслаў Крыловіч.

Сьвецкія франьцішкане імкнуцца насьледаваць Пана Езуса па прыкладу сьв.Франьцішка і падтрымліваць франьцішканскую духоўнасьць. Мы стараемся ў любых абставінах захоўваць пагодны настрой, добразычліва ставіцца да ўсіх людзей і дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Таксама мы вельмі любім прыроду і з павагаю ставімся да ўсіх зьвяроў, птушак ды расьлінаў. Мы імкнемся быць сьціплымі, ня мець і не набываць нічога лішняга, заўсёды паматаючы аб часовасьці зямнога жыцьця і аб Вечнасьці, якая чакае на нас у Небе.

Яшчэ мы молімся пэўныя малітвы і выконваем пэўныя заданьні, якія даволі часта самі ж нас і знаходзяць :) Ну а сьвяты Франьцішак ніколі не пакідае нас без сваёй апекі ды падтрымкі, бо мы - ягоныя сябры і вучні. Таксама мы заўсёды можам разьлічваць на дапамогу а.Алега і бр.Яраслава.


четверг, 21 мая 2009 г.



Усіх каталікоў віншую са сьвятам Унебаўшэсьця Пана!









Я


Ну вось, адшукаў я нарэшце свой фотаздымак, які і мне самому вельмі падабаецца. Праўда , выглядаю я на ім крыху лепей, чым у жыцьці, але... Усіх сардэчна запрашаю яшчэ раз прагледзець мой профіль і палюбавацца :)










Прывітаньне для Алы

Так. Дзякуй. Заўсёды буду рада бачыць твае допісы.
Адзін твой блёг я ужо наведала. Разумею... Ты - сучасная пані. Але я спадзяюся, што маё 19-е стагодзьдзе, у якім я, напэўна, ўсё яшчэ жыву, будзе час ад часу сустракацца з тваім 21-м :) І сустрэчы гэтыя будуць плённымі...

Ала, а айца Сержука нам можна сюды запрасіць?

У адноўленай Пашавай "Гасьцёўні" пра мяне і пра Аляксандра Рыгоравіча ўспамінаў Кастусь. Мо' і ён калі-небудзь ізноў да нас далучыцца... Але я ня ведаю ягонай email -адрэсы. Было б файна, калі б мы сабралі ўсю нашую былую беларуска-ўкраінскую ды праваслаўна-каталіцкую кампанію :) Праўда, у нас было шмат спрэчак, але ж, як сказаў адзін ксёндз: дзякуй Богу, ніхто ж ні зь кім не пабіўся :)

Да сустрэчы!

Месцазнаходжаньне малюнку:

http://holyblog.ru/hanna/files/2008/08/roses.jpg


среда, 20 мая 2009 г.

привітання Для Агнешкі

шановна Мариначка!
я понаписувала і понастворювала купу блогів, але в різнихмісцях чи буду встигати це все читати, але якщо вдясться то напишу що небуть тобі, у всякому разі буду читати і коментувати? ок

Бел-чырвона-белы


Уключыла я расейскі праваслаўны тэлеканал "Спас", а там бацюшка распавядае, як яны разам зь вернікамі разбураную за саветамі царкву адбудоўвалі.
- Вось, кажа, закончылі мы будаўнічыя працы, прывялі ўсё ў парадак ды пачалі думаць, а ў якія ж колеры нам адноўлены храм пафарбаваць? Памаліліся, і Дух Сьвяты наставіў нас на розум - ну канечне ж, храм мусіць быць бел-чырвона-белым, бо гэта колеры Вялікдня! Зьвярніце ўвагу, як ён цяпер цудоўна глядзіцца. Ён жа нібыта ўвесь сьвеціцца! Ці ж можа што быць прыгажэй за гэтыя колеры?..
***
Напэўна, бацюшка гэты - "падсьвядомы" (ці мо' наадварот - сьвядомы :) беларускі нацыяналіст. Таму і перафарбоўвае паціху Расею ў бел-чырвона-белыя колеры... :)
***
Ну і хто мне пасьля гэтага давядзе, што наш Бел-Чырвона-Белы Сьцяг нельга называць Сьцягам Хрыста?
***
Хрыстос Уваскрос!
Сапраўды Уваскрос!

Ці можа нехта ў гэтым сумняваецца?..

Месцазнаходжаньне малюнка:

http://hrampuchkovo.3dn.ru/049.JPGtp://hrampuchkovo.3dn.ru/049.JPGYs/s200/roses.jpg



Нам ня трэба ўсё разумець

...Мы не абавязаны разумець, чаму іншы чалавек хоча думаць і дзейнічаць так, як ён думае і дзейнічае. Калі мы гатовыя сказаць: "Я не разумею, і гэта цудоўна", то гэта самае найвялікшае разуменьне, якое мы можам прадэманстраваць... Іншага чалавека не абавязкова разумець. Яго трэба любіць...

Сапраўдная любоў заключаецца ў тым, каб любіць тое, што ёсьць, нават калі мы не разумеем таго глыбіннага сэнсу, які хаваецца за гэтым...

(Па матывах кнігі У.У.Дайера)
Месцазнаходжаньне малюнка:

http://ljplus.ru/img4/s/k/skarbnica/2heart_opt.jpg


Гульня ў хованкі з Паннай Марыяй

Падарыла я свайму праваслаўнаму начальніку іконку з выяваю Найсьвяцейшай Панны Марыі. А ён яе вельмі ўпадабаў і павесіў у сваёй машыне. Аднойчы падвозіў ён сваячніцу-каталічку, а тая заўважыла іконку ды кажа:
-Дарма ты яе павесіў...
Начальнік:
-?
Сваячніца:
Дык ты ж праваслаўны, а гэтая Дзева Марыя - каталічка. Яна цябе ўсё роўна ня бачыць... :)



Мудры ксёндз

Мы даволі доўга размаўлялі з адным ксёндзам, але, нажаль, так і не змаглі паразумецца ні па адным пытаньні. Напэўна, заўважыўшы, што я моцна перажываю з-за гэтага, ксёндз вырашыў мяне суцешыць і сказаў:
- У нас атрымалася вельмі цудоўная размова. Дзякуй Богу, ніхто нікога не абразіў, не аблаяў,... і мы з вамі нават не пабіліся... :)

вторник, 19 мая 2009 г.

Лірычна-аптымістычнае

Добры дзень у Блог. Гы... Гэта ізноў я - ваш улюбёны дамавік Аляксандар Рыгоравіч :)

Бывай, гасьцёўня Паўла Севярынца!
Бывай, адміністратар злосны Зьміцер!
Бывай, жыцьцё бяз тлуму і клапот!
Вітай мяне, emieryka.blogspot!

Мой зорны час яшчэ ня мІнуў!
Яшчэ я выбухну, як міна!
І будуць вершы, будзе проза...
І расьцьвіту я, як мімоза :)

І будуць выбары ў парлямэнт.
І зноў парушу я рэглямэнт.
І будзе ўсё як і заўсёды...
Ня будзе толькі ў вас Свабоды.

Але навошта ж вам яна,
Калі у вас ва ўсіх ёсьць Я ?.. :)


Месцазнаходжаньне малюнка:

http://dzietki.org/cards/images/1160086729004.jpg


понедельник, 18 мая 2009 г.

привытанняы

Агнешка я створила допис ы болг

Колеры

Навучылася я ўжо абыходзіцца і без касмэтыкі, і без парфуму, і без упрыгажэньняў. Вось каб мне яшчэ навучыцца пакінуць у спакоі свае валасы... (гэта значыць - не фарбаваць іх :) Але ж хочацца быць "як усе". Толькі вось ці зможа хоць хто-небудзь абгрунтавана мне давесьці, чаму мы лічым, што "залаты" колер валасоў - гэта прыгожа, а "сярэбраны" - не?..



Елачка

А ў мяне ў хаце елачка яшчэ ажно з Калядаў стаіць. Штучная, праўда. Белая зь зялёнымі цацкамі. Я і ліхтарыкі калі-нікалі на ёй запальваю дзеля прыгажосьці. А пад елачкай хамячок жыве. Сапраўдны... Я вось ня ведаю, куды мне гэтую елку падзець, каб яна маім гасьцям вочы не мазоліла... А зь іншага боку, навошта мне яе некуды хаваць, калі неўзабаве ўжо наступныя Каляды надыйдуць?.. :)

Анэкдот

Адзін вельмі сур'ёзны малады ксёндз распавёў вось такі анэкдот:

Аднойчы кніжнікі і фарысэі прывялі да Езуса жанчыну, злоўленую на чужаложстве. А Настаўнік кажа людзям:
-Хто з вас бязгрэшны, першы кінь камень у яе.
Неўзабаве камень і сапраўды ляціць у бок жанчыны. Езус перастае пісаць на зямлі, заўважае непадалёку ад жанчыны Панну Марыю, без граху першароднага пачатую, ды ўсклікае:
-Мама! Ну я ж Вас столькі разоў прасіў - калі ласка, ня ўмешвайцеся ў мае справы...


Легіянэры на заданьні

Вясёлыя гісторыі :)

На днях заходзім мы з адной сястрой у бальнічную палату і на чыстай беларускай мове кажам:
- Добры дзень! Мы каталікі зь менскага касьцёла. Хочам пагаварыць з вамі пра Бога, калі вы ня супраць.
А нам на чыстай (амаль што :) расейскай мове адказваюць:
- Мы конечно же не против. Только вот поляков среди нас к сожалению нет. Мы тут все белорусы... православные... :)

***
А адзін сімпатычны малады спадар вельмі ўважліва нас слухаў, а потым спытаў:
- Скажите пожалуйста, а вот есть заповедь, которая по-русски звучит так: "Не прелюбодействуй!" И как мне её понимать? Наверное, здесь речь идёт о том, что нельзя ругаться матом?.. :)

***

Нядаўна размаўлялі мы з бамжамі на вакзале. Падарылі аднаму зь іх каталіцкія часопісы, а ён нізавошта не хацей браць іх "проста так". Усё пытаўся, колькі яны каштуюць, і мы зь сястрой ледзьве "адбіліся" ад тых грошай, якія ён нам за гэтыя часопісы прапаноўваў :) А ў другога бамжа я спытала, як ён харчуецца.
-Ой, вельмі дрэнна, - адказаў той. - Пратэстанты мяне ў сталоўцы кормяць , а там амаль кожны дзень сасіскі з кашаю даюць. А суп у той сталоўцы толькі час ад часу бывае, ну а на трэцяе ўвогуле разьлічваць не даводзіцца... А харчаваньне павінна ж быць карысным для здароўя ды разнастайным... :)

Цацка

Да... Набыла я сабе цацку... (Я маю на ўвазе блог :) Цяпер ня будзе мне ні сну, ні адпачынку, ні бухгальтарскага ўліку... Вось каб ён яшчэ дапамог мне перастаць есьці... :)

Сьвяты Валянцін і Божая Міласэрнасьць

Гэта ж я сёньня (вярней, ужо ўчора :) у Смалявічы езьдзіла - папрасіць сьвятога Валянціна, каб ён навучыў мяне любіць усіх людзей. А там якраз перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага праходзіла. І вернікі так старана маліліся, так старана сьпявалі... І такія ўсе добразычлівыя былі... А яшчэ калі я выйшла з электрычкі і шукала дарогу да касьцёла, адна спадарыня з радасьцю мне яе паказала, кажучы: "Дзякуй вам вялікі за тое, што вы за нас моліцеся...". А потым адзін праваслаўны спадар мяне амаль што да самага "пункту прызначэньня" давёў. Ён размаўляў са мной па-беларуску і вельмі цешыўся, што ў ягоным горадзе ёсьць касьцёл. Вось такое цудоўнае падарожжа атрымалася... А сьвяты Валянцін вельмі ўважліва выслухаў мяне, паківаў галавой і ціхенька прашаптаў мне на вушка: "Вось жа, і Пан Бог, і тыя, каго ты называеш сваімі сябрамі, і нават зусім незнаёмыя людзі любяць цябе "проста так". Не забывайся на іхныя ўсьмешкі.Узгадвай іх, калі табе будзе цяжка. І ня думай над тым, як зьмяніць людзей - бо яны і так вельмі добрыя. А лепей задумайся над тым, як табе быць у гармоніі зь імі, з Панам Богам і з усім сусьветам".

***
А тым, каго я называю сваімі сябрамі (хоць яны і ня ведаюць, што я іх так называю) - вялікі дзякуй за тое, што яны вось ужо ў другі раз запрасілі мяне ў Смалявічы :)


Усё што ні робіцца - да лепшага

Міра і дабра ўсім!

Ну вось, стварыла я нарэшце сабе блог. А то ж цэлы месяц перажывала, што вельмі шаноўны Адміністратар Зьміцер "выкінуў" усю нашую нешматлікую, але ж надта вясёлую кампанію з "Гасьцёўні" Паўла Севярынца. І нават Аляксандра Рыгоравіча не пашкадаваў... А мы ж у Паўла ажно тры гады "гасьцявалі". І так нам добра там было... Заседзеліся, напэўна :) Таму запрашаю цяпер усіх жадаючых да сябе ў госьці. Мяркую, нам будзе аб чым пагаварыць.

А Паўлу і Зьміцеру вялікі дзякуй за тыя цудоўныя тры гады і прадастаўленую нам усім магчымасьць пазнаёміцца і нават пасябраваць :)