понедельник, 31 августа 2009 г.

Мэтад падвойнага запісу :)


Ну вось, пачала я ўжо з 24 жніўня дубляваць у Жывым Журнале ўсе запісы, папярэдне зробленыя ў гэтым блогу. Буду карыстацца мэтадам падвойнага запісу... Як у бухгальтарскім уліку... Па дЭбету ў мяне будуць запісы ў http://emieryka.blogspot.com/, а па крЭдыту - ў http://emieryka.livejournal.com/. Абодва рахункі будуць актыўна-пасыўнымі. Ну а сальда - як калі атрымаецца. А інвэнтарызацыя артыкулаў і камэнтароў будзе адбывацца не радзей, чым раз у месяц. Ну а па завяршэньні году трэба будзе абавязкова скласьці балянс і распрацаваць уліковую палітыку на наступны год. А яшчэ не забыцца зрабіць зьверку разьлікаў з пастаўшчыкамі і падрадчыкамі, з пакупнікамі і заказчыкамі, а таксама з рознымі дэбэторамі і крэдыторамі... :)

2 комментария:

  1. А чаму з левага боку не з'явілася адпаведная спасылачка на Жывы Журнал? Гэта неяк не па-бухгалцерску. бр. Слава

    ОтветитьУдалить
  2. Ну, брат Яраслаў, я гляджу, Вы ўжо "матёрым" бухгальтарам зрабіліся :) Ды за такі кароткі час... Напэўна, Вас чакае вялікая бухгальтарская будучыня :) Бо вось жа Вашае сэрца не кранулі ні матылькі, якія "лётаюць" па маім блогу, ні кветачкі, якія тут "растуць", ні фотаздымкі храмаў ды вернікаў... І толькі мэтад падвойнага запісу не пакінуў Вас абыякавым :) Да таго ж Вашае пільнае бухгальтарскае вока адразу ўгледзела недапушчальную памылку... Менавіта такім і павінен быць сапраўдны беларускі бухгальтар.

    Вельмі ганаруся Вамі і стараюся браць з Вас прыклад :)

    ОтветитьУдалить