воскресенье, 9 августа 2009 г.

Гадзіньнік на кароткім ланцужку :)

Вось тут малады чалавек пытаецца, хто якія гадзіньнікі носіць:

http://pustasloy.livejournal.com/221394.html

Дык я свой таксама сфатаграфавала і выставіла на ўсеагульны агляд.

КУПЛЯЙЦЕ БЕЛАРУСКАЕ! :)

5 комментариев:

  1. Нядрэнна.
    А у меня элiхтронны гадзшннik. Таксама беларускi i kaштуе 20 тбр

    ОтветитьУдалить
  2. Некаторыя людзі, заўважыўшы ў мяне гэты гадзіньнік, усьміхаюцца і кажуць:
    -О-о-о... А мо'Вы зараз і пэнснэ з рыдыкюлю дастанеце?.. :)
    ***
    А Вы швэйцарскі гадзіньнік яшчэ не набылі сабе?
    Ці ўсе грошы пайшлі на лячэньне?:(
    Але я ўсё ж такі спадзяюся, што са здароўем у Вас усё ў парадку :)

    ОтветитьУдалить
  3. Не, у адпаведнасьці з праграмай імпартазамяшчэньня я стараюся тут нічога акрамя ежы ды лекаў не купляць :-)
    Наконт здароўя: у лістападзе, калі скончыцца праграма лячэньня, я буду ў поўным парадку ;-)

    ОтветитьУдалить
  4. Тое, што Вы, малады чалавек, выконваеце праграму імпартазамяшчэньня - гэта добра. Але мяне насьцярожвае Ваш выбар краіны для праходжаньня курсяу лячэньня. Чаму менавіта Швейцарыя? Чаму не Вэнэсуэла? Не Іран? Не Віетнам, нарэшце?.. Ва ўсім гэтым праглядаецца рука апазіцыі. І не адна...

    Ды й увогуле,у Беларусі пачалася ўборка ўраджаю, у некаторых калгасах па вуліцах бадзяюцца непадоеныя сьвіньні, у іншых - непакормленыя каровы, а вы ў гэты час прахалоджваецеся ў Швейшарыі... Дык дзе ж Выш БээРСээМаўскі патрыятызм?

    Адумайцеся і хуценька вяртайцеся на Радзіму. Зь нецярпеньнем Вас чакаю :)

    Заўсёды Ваш Аляксандар Рыгоравіч :)

    ОтветитьУдалить
  5. Ляксандра Рыгорыч! Што ж гэта вы дапускаеце перегібы на местах?. Вы ж самі казалі на мінулай плянерцы што палітыка цяперака у нас мнагавэктарная, МВФ - лепшы дарадчык, а Запад - найбліжэйшы сябра? Згодна вашае мацівацыі палова актыва адправілася на адпачынак ў Іран ды Паўночную Карэю з Кубай, другая паловa (большая) - у Швэйцарыю ды йіншыя загніваючыя краіны, а пассіў в полнам саставе застаўся карміць кароў, даіць сьвіней ды жыта жаць.
    Так што работа ідет згодна з вашымі даручэньнямі.

    ОтветитьУдалить