пятница, 7 августа 2009 г.

Сумнае...

Дырэктар падарыў мне на дзень нараджэньня букет, у якім было некалькі жоўтых кветак. А жоўты колер - гэта ж колер расстаньня. Дык я ўсё хадзіла вакол букета і думала: а з чым жа гэта (ці з кім) мне давядзецца разьвітацца? Няўжо з дырэктарам?

Неўзабаве высьветлілася, што разьвітацца я мушу пакуль што толькі з зарплатаю... :( Не, не з усёй, а з 16,666... %. Але ж гэта таксама вялікая сума...

Нарэшце крызіс дабраўся і да нашага невялічкага прадпрыемства...
***
А яшчэ мне сьпіна так жахліва баліць... Немагчыма ні сядзець, ні стаяць, ні ляжаць... Першы раз яна мне забалела ўвесну. Прычым адразу пасьля таго, як мы схадзілі "ў разьведку"да камуністаў... А што ж зараз паслужыла прычынай? Невядома... :(

2 комментария:

  1. Агнешка, піди прошу до ренгенолога і спробуй зробити рентген хребта, або звернись до невропатолога, можливо ти маєш радикуліт, тоді треба застосувати нестероїдні протизапальні середники: типу моваліс, мелоксикам або рофекоксиб, Алла

    ОтветитьУдалить
  2. Дзякуй вялікі за спачуваньне... Але баліць жа ня толькі сьпіна, а і ўсё астатняе. Так што застаецца спадзявацца толькі на Пана Бога...

    ОтветитьУдалить