понедельник, 3 августа 2009 г.

Касьцёл у мястэчку Краснае

Учора паехала на Сьвята паэзіі ў Ракуцёўшчыну, а па дарозе вырашыла зайсьці ў Красьненскі касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, каб пабыць на Нядзельнай імшы. Набажэнствы ў ім адпраўляліся нават у тыя часы, калі ў Менску не засталося ніводнага адчыненага для вернікаў каталіцкага храма . Таму многія каталікі зь Менску прынялі сакрамэнт хросту менавіта ў гэтым касьцёле.

Ксёндз там вельмі файны: добразычлівы, адкрыты, з гумарам. Я ўжо адчула гэта нават тады, калі размаўляла зь ім па тэлефону :)
***
На фотаздымках вы можаце ўбачыць Красьненскі касьцёл "сьпераду" і "ззаду" :), а таксама ксёндза Андрэя зь ягонай паствай і катэхета пана Станіслава, дзякуючы якому дзеткі становяцца такімі разумнымі :)
***

А ў Ракуцёўшчыну я трапіла, калі там ужо ўсё заканчвалася. Фотаздымкі выкладу крыху пазьней.

***
Аказваецца, няма чаго выкладаць... Але я не шкадую, бо ў касьцёле сапраўды ўсё было вельмі файна - напэўна, нашмат лепей, чым на Сьвяце... :)






















5 комментариев:

  1. "Набажэнствы ў ім адпраўляліся нават у тыя часы, калі ў Менску не засталося ніводнага адчыненага для вернікаў каталіцкага храма . Таму многія каталікі зь Менску прынялі сакрамэнт хросту менавіта ў гэтым касьцёле." --

    Sapraŭdy, kaścioł u m. Krasnym vielmi histaryčny dla katalikoŭ Miensku -- bo až da času Alimpijady 1980 h. (u suviazi z čym adnaŭleńnie kaścioła na mienskaj Kalvaryi) u samym Miensku nivodnaha kaścioła nie było: a hety ŭ Krasnym byŭ najbłižejšy, albo prynamsi najbolš dastupnym u sensie dajezdu. Hetak napraciahu dziesiacihodźdźiaŭ pa vajnie -- kaścioł u Krasnym funkyjanavaŭ jak kaścioł Miensku. Pobač z Krasnym u v. Plabań (stancyja Łosi) taksama kaścioł: ale jak ruina jon vuhladaŭ chiba bolš malaŭniča, čym u ciapierašnim nie zanadta pa-mastacku adnoŭlenym vyhladzie. Taksama pobač Plabani (pa druhim baku čyhunki) staryja katalickija mohilki, dzie miesca najbližejšaha pobač Miensku adznačanaha pachavańnia paŭstancaŭ 1863 h.

    ОтветитьУдалить
  2. Вялікі дзякуй за цікавы камэнтар :)

    А касьцёл у Плябані цяпер аддалі РПЦ МП. Таму яго і перабудавалі ў адпаведным стылі, нажаль...

    ОтветитьУдалить
  3. Na krychu, na moj pohlad, niaŭdałaje takoje novaje abličča Plabanskaha kaścioła ja zdala pahladaŭ -- adnak dahetul nie zdavaŭ sabie spravy ab źmienie budynkam kanfesijnaj prynaležnaści!

    Pryhadvaju, jak tamtejšy lud apaviadaŭ ab im takija miascovyja lehendy, što maŭlaŭ, zasnavany samim Jahajłam pry chroście Litvy. Dy historyi, jak, nibyta, kali zabitych paŭstancaŭ pryvieźli da kaściołu, probašč apranuŭ arnat i pačaŭ „adpiavać”, a tady rasiejskija vajskoŭcy pahladzieli dy i jaho tut ža da kaścielnaj ścienki pastavili dy tak razam z paŭstancami i pachavali; pakazvali navat dzirki na mury, nibyta ad tych kulaŭ 1863 h.
    Peŭna budzie cikavy zdymak Plabanskaha kaścioła pierad „restaŭracyjaj”, leta 1994 h.:
    http://pics.livejournal.com/suziralnik/pic/0000trcy

    ОтветитьУдалить
  4. По крайней мере, его гонтом покрыли, а не металлочерепицей, как костел в Холхлове, который раньше тоже гонтом был крыт. Так что реставрацию сделали на 5+, если бы православные только захотели, там бы от костела вообще ничего не осталось бы.

    ОтветитьУдалить
  5. ossetian-war, ведайце, што Плябанскі касцёл ужо пакрыты металачарапіцай

    ОтветитьУдалить