Вясёлыя (і ня надта вясёлыя) гісторыі
Неяк цёця папрасіла мяне купіць для яе алтайскага мёду дзеля паляпшэньня здароўя. А ён у Менскім Палацы мастацтваў прадаваўся. Заходжу я туды пасьля імшы на Залатой Горцы і "па інэрцыі" пачынаю размаўляць з прадаўцом-расейцам па-беларуску. А ён цікавы такі - з манікюрам, падфарбаваны... Слухае мяне і, здаецца, ўсё разумее, а потым раптам кажа:
- О-о-о!.. Пани к нам с Польши приехала?.. А я там тоже не раз бывал - в Варшаве, и в Кракове... Кстати, у Вас чудесный краковский акцент... :)
***
На днях тэлефаную я ў Гародню, каб пагаварыць з тамтэйшым кіраўніком адной каталіцкай арганізацыі. Задаю яму пытаньні па-беларуску і ўважліва слухаю адказы па-польску. Дзякуй Богу, мы даволі добра разумеем адзін аднаго. Хвілінаў праз дзесяць такой дьвюхмоўнай ідыліі мой суразмоўца нечакана кажа (па-польску, натуральна):
- А цяпер давайце пагаворым пра Вышыя польскія карані... :О
***
Нядаўна я і яшчэ адна сястра размаўлі зь дзьвюма дзяўчынкамі, якія "тусаваліся" ля Чырвонага Касьцёла: я - па-беларуску, сястра - па-расейску. Дзяўчынкі зь цікавасьцю нас слухалі (і мы іх таксама), а потым адна зь іх спытала:
- Скажите пожалуйста, а вы иностранки? А из какой страны вы приехали? :)
***
Аднойчы размаўляла я зь вельмі прыемнай кабетай сталага веку. А было гэта ў адным заходнебеларускім мястэчку. Кабета на цудоўнай трасянцы распавяла мне пра тамтэйшы касьцёл і параіла зьвярнуцца да мясцовага ксёндза, каб удакладніць некаторую інфармацыю.
Я:
- Дык а ксёндз жа ў Вас паляк. А я польскую мову збольшага разумею, але ж гаварыць па-польску, нажаль, не магу.
Кабета:
- Нічога страшнага! Можаце размаўляць зь ім так, як і са мной - па-простаму! Ксёндз усё зразумее...

Комментариев нет:
Отправить комментарий