пятница, 31 июля 2009 г.

Каталіцкія рухі

Учора ўвечары прадстаўнікі Легіёну Найсьвяцейшай Панны Марыі, руху "Сьвятло-Жыцьцё" (Каштоўная Пэрліна) ды Трэцяга Франьцішканскага Закону сабраліся ўсе разам у Чырвоным Касьцёле і пасьля Сьвятой Імшы ды малітвы пайшлі на Плошчу прапаведаваць ды навяртаць да Бога моладзь, якая там зьбіраецца. Прычым, гэтая сустрэча не была запланаванаю, а ўсё неяк само сабой атрымалася... Большасьць сустрэтых намі цудоўных маладых людзей былі непрактыкуючымі праваслаўнымі хрысьціянамі, але яны зь цікавасьцю нас слухалі, задавалі пытаньні, распавядалі пра свае жыцьцёвыя праблемы, цікавіліся жыцьцём Касьцёла. Праўда, былі і тыя, хто не хацеў з намі размаўляць. І нават тыя, хто выказваў сваю пагарду да каталікоў у даволі зьняважлівай форме, але такіх, дзякуй Богу, было меньшасьць. А адна нашая рамантычна настроеная паненка з “Каштоўнай Пэрліны” падыходзіла менавіта да закаханых парачак, якіх сабралася вельмі шмат ля фантана, дарыла ім буклеты аб сямейным жыцьці па-хрысьціянску, і жадала ім шчасьця ды сапраўднай любові. Варта было бачыць, якою радасьцю сьвяціліся іхныя твары… (не ад буклетаў, натуральна, але ад каханьня :) Вось такую цудоўную справу рабілі мы ўчора…

Праўда, адзін каталіцкі сьвятар, які піша ў “Нашай Ніве” пад нікам Asinus, напісаў там, што “…ў пэўным сэнсе касцёльныя рухі (пра якія я тут кажу) таксама маргінальныя (як і БНФ, МФ, БХД і г.д), і не так усё з імі проста…” Але ж прадстаўнікі гэтых рухаў, за выключэньнем мяне, напэўна і не здагадваюцца аб сваёй “маргінальнасьці”, бо ім няма калі лазіць па сеціву ды сядзець на форумах. Гэта толькі я зараз маю няшмат бухгальтарскай працы, таму і сяджу тут сіднем… :) А ўсе астатнія амаль увесь свой вольны час прысьвячаюць працы ў Касьцёле.

А вось тут ужо зьявілася парачка камэнтароў на гэтую тэму:

http://community.livejournal.com/catholic_by/188395.html

5 комментариев:

  1. Каб "прыдбаць" вернікаў РКЦ даўно апусьцілася да звычайных новапратэстанскіх "рэлігій". Напрыклад, тыя ж харызматы выкарыстоўваюць тэхналёгіі ўзьдзеяньня на масы людзей, што былі распрацаваныя ў КГБ і ЦРУ. Тут, як адзначаў раней і цяперашні Бацька РКЦ, больш псіхозу чым веры.
    Аналягічна і з 3 чынам... Ну як магчыма быць "крыху вагітнай"? У Цэрквах з апостальскае пераемнасьцю гістарычна вызначаны клір: эпіскапы, сьвятары (усе ступені сьвятарства), манахі і манахіні. Усё, больш нікога няма... Але ж вас патрэбна неяк забаўляць, гуляцца і г.д. вось і выйнашлі навую форму.
    Дарэчы, пытаньне як да актывіскі БХД: Вось вашыя браты затрымалі беларускую дзяўчыну і выдалі на расправу... Нябыта як жыды Хрыста... А касьцёл "адпісаўся", "адмазаў" здраднікаў...
    Чаму аб гэтым маўчым? "Нацыяналістка" :)

    ОтветитьУдалить
  2. А з чаго Вы ўзялі, што я актывістка? Я звычайны шэраговы сябра БХД - ня больш за тое. Пра сваё стаўленьне да інцыдэнту ў Івянцы я пісала ў камэнтарах на сайце "НН" і ў каталіцкім ЖЖ. Калі Вам так цікава - вось мае допісы:
    _______________________________
    "НН"
    Агнешка напiсаў(ла)
    Лiпень 28, 2009 у 20:21

    спадару ASINUSU
    А я ўсё спадзяюся, што Вы нарэшце скажаце: "Шаноўны Кастусь Шыталь! Вазьміце гэтую Насту Палажанку, якая ўжо ўсіх тут дастала :),а таксама Паўла Севярынца, ды яшчэ якіх-кольвек Вашых БэХаДэшных актывістаў ды прыйдзіце, калі ласка, да мяне, як да КАТАЛІЦКАГА СЬВЯТАРА, ў Касьцёл на размову, і мы з вамі ва ўсім там разьбярэмся..." Было б вельмі цудоўна, калі б такое здарылася...
    ***
    Аднойчы я ўпусьціла ў сваю хату сьведкаў Іеговых - і мы цудоўна зь імі паразмаўлялі ды пачыталі Евангельле напрацягу амаль 2-х гадзінаў. Яны калі сыходзілі, дык сказалі, што каталікі вельмі файныя людзі. Дык што ж у гэтым дрэннага?
    ***
    Вось, адзін ксёндз у сваім ЖЖ напісаў: "Матывам і галоўным правілам Хрысціянства з'яўляецца Любоў". Дык добра было б нам усім вывучыць гэтае правіла напамяць... :)

    Агнешка напiсаў(ла)
    Лiпень 28, 2009 у 20:38

    спадару ASINUSU
    У Беларусі многія вернікіі розных канфэсыяў так ці іначай цягнуцца менавіта да Каталіцкага Касьцёла. А некаторыя каталікі бяруць пугу (вобразна кажучы) і іх адтуль адганяюць. Дзіўная карціна атрымліваецца...

    Агнешка напiсаў(ла)
    Лiпень 28, 2009 у 23:04

    Вялікі дзякуй спадару Рудкоўскаму (альбо брату Пятру :) за цудоўны допіс, а таксама за цікавы артыкул на гэтую тэму, які знаходзіцца вось тут:
    http://catholic.by/p2/index.php?option=com_content&task=view&id=8083&Itemid=75&rrr

    Агнешка напiсаў(ла)
    Лiпень 28, 2009 у 23:15

    KUSU
    Напэўна, з Вас бы атрымаўся файны легіянэр. Сапраўды, прыходзьце ў Легіён Найсьвяцейшай Панны Марыі, калі Вы каталік :)

    ОтветитьУдалить
  3. Каталіцкі ЖЖ
    _____________________________
    Ведаеце, вось я ўсё гэта чытаю ўжо другі ці трэці дзень, і ўсё больш пераконваюся, што вінаватыя ў склаўшайся сітуацыі ня гэтая дзеўка-маладафронтаўка, і не дружыньнік, які яе вылавіў, і не Касьцёл, але вінаватыя ўсе мы. Бо над усімі намі пануе страх. Ён навіс над нашай краінаю агромістай сьвінцоваю хмараю.І нікуды ад яго не схаваешся.

    Ды й многія сьвятары, напэўна, адчуваюць, што калі, напрыклад, перад імі паўстане нейкая "праблема" ў выглядзе міліцыянта, ці чынойніка, ці мо' нават Аляксандра Рыгоравіча :), дык большасьць паствы адразу ж разьбяжыцца, а сьвятар застанецца сам на сам са "сваёй" бядою.І кожны знойдзе для сябе адпаведнае апраўданьне: праца на дзяржаўным прадпрыемстве, маленькія дзеці, дрэннае здароўе і г.д.

    Мне вось таксама хацелася б выказацца больш адкрыта (не наконт палітыкі), але ў галаве пастаянна круцяцца дзьве думкі:
    1.А навошта мне гэта патрэбна? Мая ж хата скраю і я нічога ня знаю
    2.Абы толькі б чаго ня выйшла... :)

    Але ж Вы, напэўна, ведаеце, што на Ўстаноўчым зьзьдзе БХД прысутнічалі і выступалі са сцэны два каталіцкія сьвятары: рыма-каталіцкі і уніяцкі.

    Мяркую, што іх было б больш, калі б Касьцёл не баяўся нашага дарагога Бацьку, як чорт ладана. Спадарыня, якая сядзела на зьезьдзе побач са мной, казала, што ў Польшчы прысутнасьць ксёндзаў на мерапрыемствах такога кшталту - звычайная справа,бо гэта ж хрысьціянская партыя, і ёй патрэбна духоўнае кіраўніцтва. І калі б такіх ксёндзаў, якія б апекаваліся БХД, было б больш, дык і гэтага прыкрага інцыдэнту ў Івянцы, магчыма, не адбылося бы...

    Але я ні ў якім разе не асуджаю Касьцёл, бо тут, у нашай краіне, сапраўды невядома, што трэ' рабіць і як сябе паводзіць, каб сытуацыя ня стала яшчэ горшаю.

    А зь іншага боку нейкая дзіўная карціна атрымліваецца: людзі пішчом лезуць у Касьцёл, а некаторыя каталікі стаяць з пугаю і іх адтуль адганяюць...

    Ды я ня толькі пра Івянец...
    ***
    А дзеля таго "каб яны тут йшлі маліцца ці спазнаваць Бога", ім патрэбна духоўнае кіраўніцтва. Няхай бы Касьцёл проста патлумачыў гэтым людзям, што да чаго. І ськіраваў бы іхнюю дзейнасьць у адпаведнае рэчышча, а не ганяў бы гэтую дзеўку, як "Сідараву козу" па ўсяму Івянцу (вобразна кажучы:)

    Шаноўны айцец Аляксандар! Спадзяюся, што Вы мяне памятаеце, бо мы з вамі некалькі разоў размаўлялі наконт Трэцяга Франьцішканскага Закону. Прабачце, што я ўлезла ў вашую размову з Кастусём, але ж лепей ужо высьветліць усё даканца.

    Так, і БХД, і МФ і БНФ робяць пэўныя памылкі і часам лезуць не туды, куды трэба і ня з тым, з чым трэба.
    І Павал Севярынец таксама не сьвяты, як і ўсе мы.

    Так, Вы ксёндз і манах, і шмат у чым дасьведчаны намнога лепей за іншых людзей. Але ж калі каталікі будуць увесь час азірацца на Ідэалягічны аддзел, то неўзабаве гэты самы аддзел сядзе ім на галаву ды пачне там пісаць Пропаведзі для Нядзельнай Імшы, а ксяндзу застанецца толькі іх агучваць.

    Так, Вы сьмелы чалавек, бо нават тое, што Вы напісалі, патрабуе сьмеласьці - тым больш зважаючы на тое, кім Вы ёсьць. Дык чаму б Вам ня ўзяць тога ж Кастуся, а разам зь ім усіх зацікаўленых, і правесьці зь імі хрысьціянска-каталіцка-тлумачальна-выхаваўчую працу, ды расставіць усё па сваіх месцах. Бо іначай такія канфлікты будуць паўтарацца бясконца... А Ідэалягічны аддзел будзе глядзець на гэты "спэктакль" ды пляскаць у ладкі.
    ***
    А Кастусю, напэўна, ня больш за 19 гадоў. А якім Вы былі ў ягоным узросьце? :)
    _________________________________
    Мажаце зайсьці на "Пра каталіцкую Беларусь" (спасылка знаходзіцца зьлева ў рубрыцы "Сайты, якія я наведваю")і там убачыце, што кажуць каталікі пра гэтае здарэньне ў Івянцы.

    ОтветитьУдалить
  4. Наконт Трэцяга Закону: яго "прыдумаў" сьвяты Франьцішак з Асіжу, бо за ім ішлі ня толькі людзі, ня зьвязаныя ніякімі абавязкамі, але і тыя, хто меў сямью і дзяцей - вось ён і знайшоў выйсьце.

    Вы можаце папрысутнічаць на спатканьнях Трэцяга Закону і "Жамчужыны" і на свае вочы пабачыць, якімі "забаўлянкамі" людзі там займаюцца.

    Ну а што тычыцца Легіёну - то там, па інструкцыі, могуць прысутнічаць толькі каталікі. Але Вам ніхто не забараняе ўзяць ды пачытаць легіянэрскае кіраўніцтва.

    ОтветитьУдалить
  5. Яшчэ можаце пачытаць вось гэты мой допіс і камэнтары да яго, каб ведаць, што да чаго...
    http://community.livejournal.com/catholic_by/186263.html

    ОтветитьУдалить