понедельник, 31 августа 2009 г.
Мэтад падвойнага запісу :)
Рэкалекцыі ў Баранавічх (частка 1)
Вось некалькі фотаздымкаў зь месца падзеяў:
На 1-м - Дом Сьвятой Тройцы. Тут жывуць манахі-вербісты і праводзяцца розныя рэкалекцыі. У Доме можна замовіць Вячыстыя Сьвятыя Імшы - кожны дзень адпраўляецца 7 Імшаў аб здароўі і дабраславеньні для жывых, альбо аб вечным супакоі для памерлых.
На 2- айцец Юрый нібыта кветка сярод кабетак :)
На 3-м - Панна Марыя стаіць ля Дома Сьв. Тройцы.
На 4-м- Укрыжаваны Езус.
Рэкалекцыі ў Баранавічх (частка 2)
воскресенье, 30 августа 2009 г.
Разважаньні мэлянхоліка пра халерыкаў
суббота, 29 августа 2009 г.
Хто я :)
Вясёлыя (і ня надта вясёлыя) гісторыі
- О-о-о!.. Пани к нам с Польши приехала?.. А я там тоже не раз бывал - в Варшаве, и в Кракове... Кстати, у Вас чудесный краковский акцент... :)
***
На днях тэлефаную я ў Гародню, каб пагаварыць з тамтэйшым кіраўніком адной каталіцкай арганізацыі. Задаю яму пытаньні па-беларуску і ўважліва слухаю адказы па-польску. Дзякуй Богу, мы даволі добра разумеем адзін аднаго. Хвілінаў праз дзесяць такой дьвюхмоўнай ідыліі мой суразмоўца нечакана кажа (па-польску, натуральна):
- А цяпер давайце пагаворым пра Вышыя польскія карані... :О
***
Нядаўна я і яшчэ адна сястра размаўлі зь дзьвюма дзяўчынкамі, якія "тусаваліся" ля Чырвонага Касьцёла: я - па-беларуску, сястра - па-расейску. Дзяўчынкі зь цікавасьцю нас слухалі (і мы іх таксама), а потым адна зь іх спытала:
- Скажите пожалуйста, а вы иностранки? А из какой страны вы приехали? :)
***
Аднойчы размаўляла я зь вельмі прыемнай кабетай сталага веку. А было гэта ў адным заходнебеларускім мястэчку. Кабета на цудоўнай трасянцы распавяла мне пра тамтэйшы касьцёл і параіла зьвярнуцца да мясцовага ксёндза, каб удакладніць некаторую інфармацыю.
Я:
- Дык а ксёндз жа ў Вас паляк. А я польскую мову збольшага разумею, але ж гаварыць па-польску, нажаль, не магу.
Кабета:
- Нічога страшнага! Можаце размаўляць зь ім так, як і са мной - па-простаму! Ксёндз усё зразумее...
понедельник, 24 августа 2009 г.
Падарожжа ў Смаргонь (частка 3, сумная)
А хлопец гэты перасеў на іншае месца і там заснуй ды праехаў свой прыпынак. А тут якраз зьявіліся кантралёры. Дык яго яшчэ і аштрафавалі за гэта. А аб тым, каб кампэнсаваць яму маральны ўрон, ніхто і не падумаў... Праўда кантралёрка, калі яго штрафавала, дык вельмі выбачалася... А ён сказаў, што больш увогуле на цягніках езьдзіць ня будзе - з-за атрыманага стрэсу. Вось такое яно жыцьцё "ў палосачку"...
Падарожжа ў Смаргонь (частка 1)
кабета і прыняла мяне за яе :)
Да касьцёла мы паехалі на аўтобусе. Спадарыня (яе завуць Франя, альбо Франьцішка) вырашыла набыць мне ў якасьці падарунка квіток :) і нізавошта не пажадала ўзяць за яго грошы. Вось такія файныя людзі жывуць у Беларусі :)
Смаргонскі касьцёл цяпер зачынены на рамонт, таму набажэнствы адбываюцца ў Каталіцкім моладзевым цэнтры (араторыі), які ўражвае і сваімі памерамі, і абсталяваньнем.
У парафіі служаць айцы Салезіяне Дона Боско - кс. Аляксандар Мятліцкі і кс. Зьдзіслаў Вэдэр.
Айцец Аляксандар родам з Барунаў. Але пра гэта я даведалася толькі сёньня. А ўчора я ў яго паспавядалася і ў якасьці навукі пачула вельмі неабходныя для мяне словы. І да мяне нават тое-сёе дайшло... :) (Менавіта тое, што доўгі час чамусьці не даходзіла).
Я ведаю, гэта Панна прывяла мяне ўчора ў Смаргонь. А пачыналася ўсё 29 чэрвеня менавіта з Барунаў...
***
На 1-м, 2-м, 3-м і 5-м фотаздымках - Смаргонскі касьцёл сьв. Арханёла Міхала ў рыштаваньнях.
На 4-м фотаздымку - вялікі Крыж і маленькі Ленін.
На 6-м і 7-м фотаздымках - Моладзевы цэнтр знутры і звонку.
понедельник, 17 августа 2009 г.
У прадчуваньні восені - 2
У прадчуваньні восені - 1
воскресенье, 9 августа 2009 г.
Гадзіньнік на кароткім ланцужку :)
http://pustasloy.livejournal.com/221394.html
КУПЛЯЙЦЕ БЕЛАРУСКАЕ! :)
пятница, 7 августа 2009 г.
Сумнае...
Неўзабаве высьветлілася, што разьвітацца я мушу пакуль што толькі з зарплатаю... :( Не, не з усёй, а з 16,666... %. Але ж гэта таксама вялікая сума...
Нарэшце крызіс дабраўся і да нашага невялічкага прадпрыемства...
***
А яшчэ мне сьпіна так жахліва баліць... Немагчыма ні сядзець, ні стаяць, ні ляжаць... Першы раз яна мне забалела ўвесну. Прычым адразу пасьля таго, як мы схадзілі "ў разьведку"да камуністаў... А што ж зараз паслужыла прычынай? Невядома... :(
среда, 5 августа 2009 г.
Сьцяг і Герб
- А чый гэта такі прыгожы сьцяг? -А што гэта за краіна?
- Беларусь! - горда адказвалі мы.
Але італьянцы перакладалі слова Беларусь як Прыгожая Русь, бо па-італьянску bella-гэта прыгожая... Дык тыя, хто акрамя беларускай ведаў яшчэ і іншыя мовы :), праводзілі зь імі тлумачальна-адукацыйныя размовы...
***
У мяне яшчэ і такая вось хустачка захавалася з выявамі сьцягоў тых краінаў, прадстаўнікі якіх удзельнічалі ў сустрэчы. Такія хустачкі тады ўсім падарылі - і на іх ёсьць бел-чырвона-белы сьцяжок (ён разьмешчаны зправа ўверсе).