воскресенье, 12 июля 2009 г.

Вечар у Батанічным садзе









3 комментария:

  1. Батанічны сад вельмі прыгожы, аднак хачу перасьцерагчы ўсіх наконт кляшчоў.Іх сёлета зашмат(надвор'е?),таму слушна кажуць, што пасьля вандровак па лесе трэба сябе пільна аглядаць.Сам нядаўна з чарніц прывёз на сабе парачку.

    ОтветитьУдалить
  2. А Вы ўжо і чарніцаў пасьпелі назьбіраць? :)А як там абстаноўка з грыбамі?
    ***
    Так, кляшчоў шмат, дык некаторыя людзі нават стараюцца падалей ад яловых прысадаў трымацца, бо кажуць, што менавіта там іх больш за ўсё.
    ***
    І што потым з гэтым кляшчом рабіць? Да ўрача несьці? Жах...
    ***
    На мяне, дзякуй Богу, пакуль што толькі камары ды мурашы нападаюць. Усе рукі ды ногі паабгрызалі...

    ОтветитьУдалить
  3. Ну з грыбамі ў нашай старонцы пакуль нягуста: можна назьбіраць лісічак ,зрэдку трапляліся несапраўдныя бабкі(яны на смак горкія).Але сёньня на лецішчы сусед пахваліўся грыбамі - баравік, бабкі, чырвонагаловік ,ну і вядома ж вясёлка(за які могуць добра наліць).
    А кляшча я проста выкінуў, бо так робяць ўсе вяскоўцы, сапраўды ня бегаць жа кожны раз да лекара. Мяркую ім(дактарам)гэта ня надта цікава.Ды й шкоды ад таго кляшча, дзякуй Пану Богу, не было, затое падчас бетонных працаў ў сябе на лецішчы, ня раз быў пакусаны нейкай дробнай жамярай(тая яшчэ свалата, прабачце). Камар побач зь ёй - драбяза не вартая ўвагі.Месца укуса распухае і зудзіць недзе з тыдзень хоць ты смазвай чым хочаш, хоць чухайся як сьвіня.Вось што трэба навукоўцам вывучаць ды медыкам паказваць.

    ОтветитьУдалить