На легіянэрскім заданьні разам зь сястрой спрабуем размаўляць на духоўныя тэмы з 70-гадовым мужчынам. А ён нам кажа:
- І што вы можаце мне распавесьці? Я таксама каталік, але малітваў ведаю нашмат больш за вас, і ўсе – напамяць.
Мы:
- Напэўна, Вы ведаеце: “Ойча наш”, “Вітай Марыя”, “Хвала Айцу”, Сымбаль веры”..? А якія яшчэ?
Мужчына:
Не, я малюся па-расейску.
Мы:
- Па-расейску? Але ж у Менскіх касьцёлах нават няма расейскамоўных набажэнстваў…
Мужчына:
- Я малюся па праваслаўнаму малітоўніку. А што, нельга? Бог жа адзін. Да таго ж беларускую мову я ня ведаю.
Мы:
- Ну канечне ж можна. Але чаму ж Вы ня ведаеце роднай мовы? Вы ж, напэўна, вучыліся ў беларускамоўнай школе?
Мужчына:
- Так. Вучыўся. Але калі тое было… Расейская мова мне бліжэй. А мы з жонкай калісьці ў Баўгарыі адпачывалі, дык там да нас, рускіх, так добра ставяцца…
Мы:
- Дык Вы ж беларус… А да рускіх там добра ставяцца, бо напрыканцы XIX стагодзьдзя Расея вызваліла Баўгарыю ад турэцкага прыгнёту. Да таго ж рускія лю…
Мужчына, перабіваючы нас на палове слова:
- Ой, дзевачкі, толькі ня трэба мне казкі пра рускіх людзей распавядаць. Бо ўсе ж ведаюць, што “лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль” ! Вось…
четверг, 22 апреля 2010 г.
Загадкавая беларуская душа…
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий