На мінулым тыдні на легіянэрскім заданьні ў бальніцы мы сустрэлі двух каталікоў і аднаго юдэя. А на гэтым тыдні – трох праваслаўных і аднаго мусульманіна. Мусульманін быў малады і сымпатычны. Ён паводзіў сябе вельмі добразычліва, уважліва нас слухаў, задаваў пытаньні і ўвесь час загадкава ўсьміхаўся чароўнай усьмешкай. А я размаўляла зь ім і думала пра брата Францішка, які гатовы быў аддаць сваё жыцьцё за выратаваньне душы сарацынскага султана.
- Дзеля таго, каб ты паверыў, я кінуся ў агонь, і калі згару ў ім, то ведай, што я паплаціўся за свае грахі, калі ж выйду зь яго жывым і здаровым, ты прызнаеш Хрыста сапраўдным Богам і Збаўцам сьвету, - прапанаваў ён султану. Ніколі раней сарацын не сустракаў чалавека, які быў бы гатовы дзеля ягонай душы кінуцца ў агонь. Напрыканцы жыцьця ён прыняў хрысьціянства.
Некаторыя хрысьціяне мяркуюць, што і ў наш час трэба абавязкова навяртаць іншаверцаў, асабліва – мусульманаў. Але дзеля такога навяртаньня патрэбныя вялікія ахвяры. Хто здольны прамовіць сёньня тыя словы, якія прамовіў калісьці сьвяты Францішак, сьмела паўстаючы перад султанам і дбаючы выключна аб выратаваньні ягонай душы?.. Хто здольны на такую любоў да Бога і Ягоных стварэньняў?.. А на такі давер да Яго?..
***
Сьвяты Францішак не баяўся агню. Ён уважаў яго за свайго брата і нічога не шкадаваў для яго. Агонь гэта ведаў. Я таксама лічу агонь сваім братам. Але ці ведае ён аб гэтым? І ці ўважае мяне за сваю сястру?... :)
***
Вось такія думкі ўзьніклі ў мяне пасьля наведваньня хворых у апёкавым аддзяленьні адной зь менскіх бальніцаў...
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий