St.Joan (19xx) by John William Waterhouse
понедельник, 31 мая 2010 г.
Беззаганнае Зачацьце
Беззаганнае зачацьце (Immaculate Conception). Барталямэо Эстэбан Мурыльё. 1617-1682 г.г.
(Мастак таксама быў сьвецкім францішканцам)
...Рэлігійная і рыцарская Гішпанія, якая з Адраджэньнем ухваляе многія францішканскія ідэі, прымушае сваіх каралёў выступіць у абарону прывілеяў Панны Марыі. І сапраўды, не было больш годнай справы для караля, чым гэтая. Невыразныя і палітычна слабыя фігуры Філіпа ІІІ, Філіпа IV і Карла ІІ нечакана адухаўляюцца, калі яны пачынаюць абараняць правы Дзевы моцай сваёй каралеўскай улады, у той час як францішканцы, якім садзейнічаюць самы стары і самы малады Ордэны – бэнэдыктынцаў і езуітаў – змагаюцца за гэтыя правы тэалягічнай зброяй, накіраванай супраць дамініканцаў, якія дапускаюць толькі асьвячэньне (зачацьце Беззаганнай Дзевы), але не Беззаганнае Зачацьце Панны Марыі...
(Августин Джемелли. "Францисканство")
Свабода ў пакоры
Абсалютная пакора – гэта галеча сэрца, якое ў прысутнасьці Ісьціны адчувае сябе такім маленькім, і ў той жа час такім абароненым і ахутаным такой моцнай Боскай апекай, што лягічна ня можа спадзявацца нічога атрымаць ад людзей. Яно становіцца такім мудрым, каб зразумець, што ніякі дар, нават дар любові, ня варты таго, каб уздыхаць аб ім. Яно вызваляецца ад нясьмелых спробаў “здавацца” і прэтэнзіі “быць”. Малады ці стары, прыгожы ці выродлівы, здаровы ці хворы, любімы ці нелюбімы - усё гэта ня мае аніякага значэньня. Дасканалы францішканін не зацікаўлены ў сабе. Ён з сардэчным і ўсьмешлівым раўнадушшам ставіцца да свайго ўбоства. Ён не зьдзіўляецца і не засмучаецца з-за яго. Усё ягонае жыцьцё сканцэнтравана ў моцнай, палаючай волі, накіраванай на служэньне Богу. На гэтай вышыні, калі ўсе межы эгаізму перакуленыя, душа па-сапраўднаму свабодная. Яна бязьмежна пашыраецца ва ўсім створаным, якое зьяўляецца ўтульным домам любячага Айца, дзе ў кожнага ёсьць сваё месца і свае абавязкі.
(Августин Джемелли. "Францисканство")
четверг, 27 мая 2010 г.
Сержукі, Сяргеі і Сергіушы
Сяргею 35 год. Ён праваслаўны. Жыве ў вёсцы на Берасьцейшчыне. Распавёў мне жахлівую гісторыю аб тым, што нібыта ягоны дом і яшчэ некалькі вясковых дамоў стаяць на тым месцы, дзе калісьці знаходзіўся панскі маёнтак, і ўсе, хто там жыве, альбо заўчасна паміраюць, альбо пакутуюць ад вельмі цяжкіх і невылечных хваробаў. Таму людзі лічаць сваю зямлю праклятай... А ў яго самога ўжо памерла маці і тры родныя браты…
Сяргей зьбіраецца будаваць на сваім падворку невялічкую каплічку – каб асьвяціць зямлю. Ён зь вялікай павагай ставіцца да каталікоў і не разумее, як некаторыя праваслаўныя дазваляюць сабе крытыкаваць Папу Рымскага, дый у пытаньні аб filioque ён таксама на баку каталікоў :)
А некалькі гадоў таму Сяргей працаваў ў жаночым праваслаўным кляштары ў Расеі. Настаяцельніца кляштару – украінка, вельмі ўпадабала ягоную берасьцейска-паляшуцкую гаворку, якая так падобная да ўкраінскай мовы, і, з захапленьнем слухаючы, як ён размаўляе, ўяўляла, што знаходзіцца на Радзіме :)
Манашка тлумачыла яму, як важна адчуць сваё пакліканьне, і як важна адгукнуцца на яго. Яна распавядала пра сваё сьвецкае жыцьцё, у якім ніколі ня мела спакою і пастаянна хварэла. А як толькі апынулася ў кляштары – ўсе хваробы нібыта рукою зьняло, а ў душы пасяліліся ніколі раней не адчуваныя радасьць і ціша – і гэта ня гледзячы на вельмі цяжкую працу і суровыя ўмовы жыцьця…
***
Пане Божа, блаславі ўсіх Сержукоў, Сяргеяў і Сергіушаў, а таксама тых, хто за іх маліўся, а заадно і тых, хто тут прысутнічае… :)
Бог і Рыгоравіч…
- Чаму Вы так вырашылі? - зьдзівілася сястра Натальля.
- Таму што калі б Ён быў, то не было б Аляксандра Рыгоравіча! – упэўнена адказала бабця…
среда, 26 мая 2010 г.
Маргарэт Тэтчар
Margaret Thatcher poses for Time magazine with some of her many cover appearances. Photograph: Terry Smith/Time & Life Pictures/Getty Image
1986, Cornwall, UK: Margaret Thatcher and husband Denis take their holiday host's King Chales Spaniel for a walk along the beach at Constantine Bay
Reagan and Thatcher
Цытаты зь яе прамоваў
• Калі хочаш, каб нешта было сказана – папрасі аб гэтым мужчыну; калі хочаш, каб нешта было зроблена - папрасі жанчыну.
• Сьвет бязь ядзернай зброі быў бы менш стабільным і значна больш небясьпечным для ўсіх нас.
• Казаць пра тое, што вы маеце рэальную ўладу ўсё роўна як гаварыць пра тое, што вы - сапраўдная лэдзі. Калі гэта прамоўлена ўслых, гэта ўжо няпраўда.
• Дэмакратычныя нацыі павінны навучыцца перакрываць тэрарыстам кісларод PR, у якім яны маюць патрэбу.
• Пэрсанальным нападкам на мяне толькі радуюся. Значыць, іншых палітычных аргумэнтаў у праціўніка ўжо не засталося.
• Ня мае значэньня, колькі балбочуць мае міністры, толькі б яны рабілі тое, што я кажу.
• Складаючы сваё ўражаньне пра чалавека за першыя 10 сэкунд, я вельмі рэдка мяняю яго.
• Трэба добра вывучыць свайго ворага, тады аднойчы можна ператварыць яго ў сябра.
• Без эканамічнай свабоды ніякай іншай свабоды быць не можа.
• Кансэнсус - гэта тое, у што ніхто ня верыць і супраць чаго ніхто не пярэчыць.
• Каб выйграць бітву, яе часам даводзіцца даваць двойчы.
• Эўропа створана гісторыяй, Амэрыка - філязофіяй.
• Калі вы ня хочаце ехаць у гэтым цягніку, то няма розьніцы, хутка ён ідзе ці павольна.
(Пераклад з расейскай мовы)
понедельник, 24 мая 2010 г.
Размова ненароджанага дзіцяткі зь Нябесным Айцом
- Айцец, калі мая мама будзе тут?
- Хутка, дзіцятка маё, хутка.
- А Ты можаш сказаць, як доўга мне чакаць?
- Са Мною няма меры часу. Яна яшчэ занятая справамі, якія Я ёй даручыў. Калі справы будуць завершаныя, мама будзе тут.
- А ці пазнае яна мяне?
- Так, дзіцятка маё. Я дапамагу ёй цябе пазнаць.
- А як яна выглядае, Айцец?
- Яна выглядае так, як ты. У яе той жа колер валасоў і тыя ж вочы. Ты вельмі падобны на яе.
- Як Ты думаеш, што яна зробіць, калі ўбачыць мяне?
- Яна падбяжыць да цябе, абдыме, возьме цябе на рукі, і будзе ласкаць, бо яна цябе вельмі моцна любіць.
- Айцец, а чаму яна раней ніколі не трымала мяне на руках?
- Бо ў яе не было такой магчымасьці.
- Чаму ў яе не было такой магчымасьці?
- Я ня памятаю, мой маленькі…
(Пераклад з расейскай мовы)
Тэлефон даверу валанцёра-псыхоляга 8-017-313-66-67
***
Прыгожа напісана. Але чаму ж пра тату нічога не сказана?..
воскресенье, 23 мая 2010 г.
суббота, 22 мая 2010 г.
Францішканская капліца ў Менску, вул.Матусевіча-80
четверг, 20 мая 2010 г.
А хіба можна на такой забруджанай нецэнзуршчынай мове размаўляць з Госпадам?
- За гэтыя два дзесяцігодзьдзі я так прывыкла, - прызнаецца яна, што інакшага жыцьця сабе не ўяўляю. Я люблю бываць у касьцёле, дапамагаць людзям, адказваць на іх шматлікія пытаньні… Памятаю, летам было. Прыбіраю галоўны алтар, дзьверы храма адчыненыя, заходзяць людзі, разглядаюць абразы і ў мяне пачынаюць распытваць… Я расказала ім гісторыю касьцёла, прыпомніла, як напачатку 90-х вярнулі храм вернікам, прыстасаваны перад гэтым пад Дом кіно, пра фундатара Эдварда Вайніловіча і яго памерлых дзяцей расказала, да мэмарыяльнай таблічкі падвяла, і тады яны пытаюць: «А на каком языке у вас служба идёт?» “На беларускай мове, на польскай, лацінскай, італьянскай…”, - адказваю. «А почему не на русском?..» - перабіваюць яны мяне. “А хіба можна на такой забруджанай нецэнзуршчынай мове размаўляць з Госпадам?”. «А я об этом и не подумал…», - адказаў за іх мужчына, і ўсім стала неяк няёмка…
Вытрымка з артыкула “Жанчына з Крыжам”, надрукаванага ў часопісе “Дыялёг” .
Мусульманін, Агонь і Францішак
- Дзеля таго, каб ты паверыў, я кінуся ў агонь, і калі згару ў ім, то ведай, што я паплаціўся за свае грахі, калі ж выйду зь яго жывым і здаровым, ты прызнаеш Хрыста сапраўдным Богам і Збаўцам сьвету, - прапанаваў ён султану. Ніколі раней сарацын не сустракаў чалавека, які быў бы гатовы дзеля ягонай душы кінуцца ў агонь. Напрыканцы жыцьця ён прыняў хрысьціянства.
Некаторыя хрысьціяне мяркуюць, што і ў наш час трэба абавязкова навяртаць іншаверцаў, асабліва – мусульманаў. Але дзеля такога навяртаньня патрэбныя вялікія ахвяры. Хто здольны прамовіць сёньня тыя словы, якія прамовіў калісьці сьвяты Францішак, сьмела паўстаючы перад султанам і дбаючы выключна аб выратаваньні ягонай душы?.. Хто здольны на такую любоў да Бога і Ягоных стварэньняў?.. А на такі давер да Яго?..
***
Сьвяты Францішак не баяўся агню. Ён уважаў яго за свайго брата і нічога не шкадаваў для яго. Агонь гэта ведаў. Я таксама лічу агонь сваім братам. Але ці ведае ён аб гэтым? І ці ўважае мяне за сваю сястру?... :)
***
Вось такія думкі ўзьніклі ў мяне пасьля наведваньня хворых у апёкавым аддзяленьні адной зь менскіх бальніцаў...
понедельник, 17 мая 2010 г.
Сьвяты Андрэй Баболя
Народная песьня
Сьвентый Андрею, сьвентый Бомболею!
Да дай нам рады ў свем віноградзе.
- Рады бы я да даў, да не мая воля, -
Самога Стварыцеля да яшчэ Пана Бога.
Каторы чалавек з вечара працуе,
То на заўтрашнi дзень яго Бог жалуе.
Галосiкi было, аж ножкi памлелi:
Наехалi казаке да ўсё свавольнiке,
Заганялi за пальцы смаляныя спiцы.
Прыехаў казак, старшый атаманец,
Выняў селязёнку цераз патылёнку...
воскресенье, 16 мая 2010 г.
"Актуаліі..." альбо "Дасталі!"
в.Плябань. Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі. ХІХ ст.
Дзесяць год таму касьцёл пачалі перабудоўваць ва Ўсьпенскую праваслаўную царкву. А на ягоным даху жыве бусел, канфэсійную прыналежнасьць якога мне так і не ўдалося высьветліць... :)
в.Плябань. Працяг
На 2-м і 3-м фотаздымках - колішняя плябань. А цяпер у будынку месьціцца мастацкая галерэя, якую сёньня пакінулі на вартаўніка. Заўважыўшы мяне, вартаўнік, як ні дзіўна, зусім не разгубіўся, а адразу ж прапанаваў мне экскурсійныя паслугі, але я ветліва адмовілася, пабаяўшыся, што магу атрымаць няслушную інфармацыю аб некаторых карцінах... :)
На 4-м - прыгожы дамок.
На 5-м - плябанскія нарцысы, якія растуць на лугу, ля ручая, ля касьцёла проста самі па сабе.
На 6-м і 7-м (інтэлігентным людзям глядзець і чытаць не рэкамэндуецца :) - акенца шыкоўнай драўлянай прыбіральні, якая месьціцца пад адным дахам з майстэрняй і гаспадарчымі пабудовамі.
пятница, 14 мая 2010 г.
вторник, 11 мая 2010 г.
Два каталікі і адзін юдэй
воскресенье, 9 мая 2010 г.
Мястэчка Аляхновічы
Прыгажосьць і бестурботнасьць
…І аб адзеньні чаго турбуецеся? Паглядзеце на палявыя лілеі, як яны растуць: не працуюць, не прадуць; а Я кажу вам, што й Салямон у-ва ўсёй славе сваёй не адзяваўся так, як кожная з іх. Калі ж траву палявую, якая сягоньня ёсьць, а заўтра будзе ўкінена ў печ, Бог гэтак адзявае, дык ці не балей таго вас, малаверныя? (Мацьвея 6: 28-30)
суббота, 8 мая 2010 г.
Дачка Дубравы і Ветра (Anemone Nemorosa)
Усім добрага дня. Мяне завуць Анэмона. Я самая звычайная, малапрыкметная, простая і сьціплая веснавая кветка-бялянка. А жыву я ў Дубраве, якую вельмі люблю. А яшчэ я люблю Вецер.
Вось ён падзьмуў зусім лёгенька, а я ўжо гайдаюся на сваёй тонкай, высокай сьцяблінцы, памахваючы пяшчотнымі, далікатнымі пялёсткамі, нібыта вясёлы матылёк белымі крылцамі
Вы можаце сустрэць мяне ў Дубраве раньняй вясной. Я зьяўляюся там адразу ж, як толькі растае сьнег. Але сьпяшайцеся, бо калі на дрэвах пачнуць распускацца лісточкі, я буду ўжо ў іншым месцы. Ласкавы, цёплы Ветрык падхопіць мяне, я радасна ўзмахну белымі пялёсткамі-крылцамі, і мы адправімся ў чароўную вандроўку да Неба. А ў Дубраву вернемся толькі наступнай вясной… :)
воскресенье, 2 мая 2010 г.
Пакутлівая доля...
суббота, 1 мая 2010 г.
Чаму за табой?
( Сьвяты Францішак і сьвятая Клара. Карціна Жузэфы Абідушскай)
Усявышні стварыў сьвятога Францішка паэтам у тым сэнсе, які укладвалі ў гэтае слова старажытныя грэкі, разумеўшыя паэзію як дзеяньне. Францішак любіў паэзію не як чытаньне, але як думку, як пачуцьце, як пакуту, як тое, што ўспышкамі азарае хуткаплыннасьць быцьця; ён любіў ня тую паэзію, якая застаецца на паперы, але тую, якой жывуць – працуючы, ахвяруючы, змагаючыся, паміраючы. Таму замест таго, каб сьпяваць песьні хвалы беднасьці, ён сам робіцца бедным; замест таго, каб усхваляць міласэрнасьць, ён даглядае пракажоных і замярзае ад холаду, аддаючы сваё адзеньне жабракам; замест таго, каб захапляцца кветкамі і птушкамі, гарамі і лясамі, ён проста жыве сярод іх і становіцца для іх сваім. Але, нават ператварыўшы сваё жыцьцё ў паэзію, ён не супакойваецца, бо сапраўдная паэзія невычарпальная і, не знаходзячы для сябе выйсьця толькі ў адным дзеяньні, пачынае шукаць іншых больш высокіх шляхоў. Але ж паэты, дзякуючы свайму боскаму неспакою, шукаюць ва ўсіх стварэньнях бясконцае і бясконца надрываюць сабе сэрца. Таму гасподзь прынёс Францішку яшчэ адзін бясцэнны дар. Ён улюбіў яго ў Сябе. Любоў да Бога прывяла сьвятога Францішка да поўнага насьледаваньня Хрыста, нябачанага, напэўна, ажно з часоў апосталаў.
Пасьля заручынаў са спадарыняй Беднасьцю слова “мой”, гэтае галоўнае слова ненасытнага жаданьня, высакамернага валоданьня і эгаістычнай любові, становіцца для брата Францішка не прыймальным ні да якой рэчы і ні да якой істоты; але і аб сабе ён ужо ніколі ня скажа “твой”, бо слова гэтае выражае крайнюю ступень самаадрачэньня.
Сьвяты Францішак любіць Боскія стварэньні ня толькі з багавейнасьцю верніка, але і з чыстай радасьцю эстэта, разумеючы, што прага валоданьня замінае сузіраць прыгажосьць.
Адсюль новая пропаведзь, якая запазычвае зьмест у жыцьця і мову ў народа; адсюль гімны, напісаныя на народнай мове і ўліўшыя ў старую веру новы струмень радасьці; адсюль зразумела, чаму такія непапулярныя ў сьвеце самаадрачэньне, пакаяньне, аскетызм паўстаюць цяпер у сваёй гераічнай прыгажосьці, увасабляючы дарагія сьвету ідэалы любові і рыцарства.
Любоў да Бога, стаўшая да сьвятога Францішка ўсім жыцьцём, дазваляла яму бачыць дабро ва ўсіх стварэньнях, бачыць мужных і надзейных сябровак у жанчынах, якія нават не былі яму сваячкамі. Гэтая любоў дазваляе яму стварыць Гімн брату Сонцу і выхаваць дзьвюх такіх падзьвіжніц духа, як сьвятая Клара і Джакаміна дэі Сатэсолі. Зь яго новай шчасьлівай канцэпцыі прыроды і жанчыны выйдуць два напрамкі ў літаратуры – народны “хвалебных песень” і арыстакратычны “салодкага новага стылю”; выйдзе новы жывапіс, прадстаўнікі якога (як Францішак сам мог пераканацца) пішуць укрыжаванага Хрыста з паміраючых, Хрыста немаўлятку – зь дзетак, Панну – зь дзяўчат і жанчын, сьвятых – з манахаў і простых вернікаў, Сьвятую Зямлю – з пэйзажу, які першым трапіў на вочы, а Рай – з квітнеючых травеньскіх садоў.
Любоў да Бога прымушае яго знаходзіць радасьць ва ўсім, асабліва ж у дасканалым цярпеньні, і прыводзіць яго да высновы, што жыцьцё цудоўнае. І тым больш цудоўнае, чым больш яно пакутлівае… (Пераклад з расейскай мовы)