Партыйны бос патэлефанаваў якраз на Вялікдзень. Павіншаваў са Сьвятам і недвухсэнсоўна намякнуў, што пара б ужо мне ўзяцца за хрысьціянска-дэмакратычны розум і ў вольны ад бух.уліку і касьцёлу час актыўна ўключыцца ў працу па агітацыі за кандыдатаў у дэпутаты ад БХД , з чым я, натуральна, цалкам пагадзілася, і тут жа дала ўрачыстае абяцаньне, што так і зраблю, маючы тайную надзею, што на гэтым усё і скончыцца. Але ж ня скончылася… Бо Паша намякнуў паплечнікам, што я ўжо ў курсе, што да чаго… І што мне ўжо аба ўсім намякнулі і паставілі на від… І цяпер паплечнікі недвухсэнсоўна намякаюць, што я мушу абавязкова ўдзельнічаць у пікетах, пачынаючы з заўтрашняга дня… Дзеля Пашы… Бо безь мяне там аніяк… Вось так… Наважыўся назвацца БХД-эшнікам – тэрмінова залазь у пікет… І ніякія адгаворкі тут не прымаюцца… :)
пятница, 9 апреля 2010 г.
Пікет! :)
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий