а ў першую чаргу для zhozh і ягонай жонкі :)
"Валынка" Ёгана Сэбастыяна Баха.
Твор задуманы як перайманьне гучаньня народнага духавога інструмэнту, распаўсюджанага сярод многіх народаў сьвету. Валынка (а па-нашаму - дуда) ўяўляе сабой скураны мех (рэзэрвуар паветра); валыншчык (дудар) трымае валынку падпахай і моцай свайго дыханьня напаўняе мех паветрам. Адна з трубак валынкі пастаянна цягне басовы танічны ці квінтавы гук (адсюль выраз: “цягнуць валынку” – гаварыць нешта манатоннае ці рабіць штосьці бясконца доўгае). На іншых трубках, забясьпечаных адтулінамі, выканаўца найграе мэлёдыю. Вось і тут у партыі левай рукі (амаль паўсюль) ніжні голас імітуе гучаньне басовага гуку валынкі. Таму гэтыя ламаныя актавы трэба імкнуцца выконваць legato і вельмі вязка. Мэлёдыя, якая нагадвае найгрыш валынкі, даручана верхняму голасу. Выключэньне складаюць т.т. 3,4,7,8 і 20. Заключаны ў іх музычны матэрыял натуральна разглядаць як своеасаблівыя рэплікі “ад аўтара”. Гэтыя ўнісонныя фразы добра гучаць у адценьні piano.
Л.Ройзман (пераклад мой :)
Комментариев нет:
Отправить комментарий