среда, 28 апреля 2010 г.

Я сільна наяжджаю на маскалёў, а харошая дзевачка Юля з Расеі хоча папрасіць прабачэньня ў беларусаў

звезды, солнце
«Мы не ожидали, что так получится, что извержение затронет всю Европу. Извините и нас, и вулкан», — говорит одна из исландских фермерш.

Подробнее: http://news.mail.ru/society/3706680/

На москалей знакомая белоруска очень сильно наезжает.
Может мне за все века перед ней извиниться?)
Чем я хуже фермерши? )
Кстати, если искренне, то это обычно приносит добрый плод.
Если извиниться- в смысле высказать свое сожаление за то, что было плохо со стороны РОссии по отношению к Белоруссии.

http://nataliabaranova.livejournal.com/142418.html - вот здесь вот девушка из России извинялась за войну в Афганистане перед афганской женщиной.
Ой, няўжо так сільна? :)
За "сільна" прабачце. Пастараюся наяжджаць крыху слабей :)

Толькі Юля ня ведае, за што трэ' прабачацца.
Мо' хто падкажа? Па пунктах. Пачынаючы з самага пачатку!

Дыскусія ўжо была тут http://emieryka.livejournal.com/104550.html і тут http://emieryka.livejournal.com/106162.html

пятница, 23 апреля 2010 г.

Я помню як завуць ўсіх кошак і сабак...

Я помню як завуць ўсіх кошак і сабак –
Тых, што дарылі мне сваё сьвятло і радасьць
Нібыта ёсьць у іх ліхтарыкі ў ілбах -
Запальваў іх Гасподзь, запальвала іх сьвятасьць.

Я помню як мяне Пушок суправаджаў,
І як паважна лапкі перастаўляла кошка,
Даўно ўжо іх Гасподзь ў Нябесны край забраў,
Мне на зямлі бязь іх так сумна і трывожна...

Мне з кожным Божым днём ўсё горш і ўсё цяжэй,
Ня ўкрыцца ад бяды, і ад людзей ня зьбегчы…
Мяне мураш пабіў і дзюбнуў верабей,
А злая жабка ледзь не утапіла ў рэчцы…


(вольны пераклад верша Веньяміна Блажэннага)

***
Я помню имена всех кошек и собак,
В пути моем земном светивших мне когда-то
Как будто есть у них фонарики во лбах –
Их зажигал Господь, их зажигала святость.

Я помню, как меня сопровождал Полкан,
И лапки не спеша передвигала кошка,
Теперь они ушли куда-то в облака,
Без спутников моих мне стало так тревожно…

Теперь меня в пути ударит муравей,
И жаба, осерчав, меня утопит в луже, –
Не скрыться от беды, не скрыться от людей,
И с каждым Божьим днем все горше мне, все хуже.

Вениамин Блаженный

четверг, 22 апреля 2010 г.

Міласьціна

Калі даеш міласьціну, як разабрацца, хто сапраўды галадае, а хто – не? Спакуса дапамагаць толькі па-сапраўднаму бедным старая як сусьвет. Вось тут і трэба прыпомніць прытчу аб добрым семені і аб пустазельлі. Выбіраць – не нашая справа, бо гэта можа прычыніць непапраўную шкоду. Мая міласэрнасьць і мае грошы – ці настолькі яны міласэрныя, што я мушу разьмяркоўваць іх толькі тым, каго лічу годным?.. Ж.-Р.Бушэ, ОР.

Загадкавая беларуская душа…

На легіянэрскім заданьні разам зь сястрой спрабуем размаўляць на духоўныя тэмы з 70-гадовым мужчынам. А ён нам кажа:
- І што вы можаце мне распавесьці? Я таксама каталік, але малітваў ведаю нашмат больш за вас, і ўсе – напамяць.
Мы:
- Напэўна, Вы ведаеце: “Ойча наш”, “Вітай Марыя”, “Хвала Айцу”, Сымбаль веры”..? А якія яшчэ?
Мужчына:
Не, я малюся па-расейску.
Мы:
- Па-расейску? Але ж у Менскіх касьцёлах нават няма расейскамоўных набажэнстваў…
Мужчына:
- Я малюся па праваслаўнаму малітоўніку. А што, нельга? Бог жа адзін. Да таго ж беларускую мову я ня ведаю.
Мы:
- Ну канечне ж можна. Але чаму ж Вы ня ведаеце роднай мовы? Вы ж, напэўна, вучыліся ў беларускамоўнай школе?
Мужчына:
- Так. Вучыўся. Але калі тое было… Расейская мова мне бліжэй. А мы з жонкай калісьці ў Баўгарыі адпачывалі, дык там да нас, рускіх, так добра ставяцца
Мы:
- Дык Вы ж беларус… А да рускіх там добра ставяцца, бо напрыканцы XIX стагодзьдзя Расея вызваліла Баўгарыю ад турэцкага прыгнёту. Да таго ж рускія лю…
Мужчына, перабіваючы нас на палове слова:
- Ой, дзевачкі, толькі ня трэба мне казкі пра рускіх людзей распавядаць. Бо ўсе ж ведаюць, што “лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль” ! Вось…

среда, 21 апреля 2010 г.

Я – быдла. Ім і застаюся...

“Для мяне жыцьцё зь Езусам – гэта, ў першую чаргу, клопат аб тым, каб іншыя людзі таксама маглі Яго сустрэць і каб ім было як мінімум так жа добра, як і мне. А рознага кшталту фармалістычны падыход да чалавека (мы – харошыя і добрапрыстойныя, а яны – быдла) мяне заўсёды адштурхоўваў. Я проста аднойчы выбрала, што я – быдла, ім і застаюся да гэтага часу. У большасьці людзей, якіх я тут сустракаю, ёсьць цудоўная рыса – яны ніколі не прытвараюцца. Яны добра ведаюць, хто яны такія: грэшнікі, алькаголікі, бамжы (прычым, бамжы часьцей за ўсё па сваёй віне). Яны ўсьведамляюць, што іхняе жыцьцё не ўдалося, і мне вельмі балюча, што гэтыя людзі ня могуць ўбачыць у касьцёле міласэрнасьці Хрыста, бо яе там так мала праяўляюць. Так, часам яны паводзяць сябе вельмі дрэнна. Але давайце паглядзім, як паводзяць сябе касьцельныя людзі. Частка так званых добрапрыстойных каталікоў паступае ня менш амаральна, але, магчыма, ім “шанцуе”, бо яны людзі “цёртыя” і ўмеюць зрабіць так, каб ніхто нічога не заўважыў. Альбо яны настолькі “ўгразьлі” у ілжы, што ўжо ня маюць сілаў прызнацца ў гэтым нават самім сабе. Таму, калі Гасподзь церпіць нас такімі, якімі мы ёсьць, то і мы, учапіўшыся за Яго, мусім быць цярплівымі з гэтымі людзьмі.

Я веру ў сьвятло ў чалавеку. Веру, што ў кожным чалавеку зьзяе сьвятло Ўваскрасеньня, і Хрыстос упарта прабіваецца праз наш змрок. Для мяне вельмі важны фрагмэнт Эвангельля, дзе Езус кажа: ”Я быў галодны, і вы далі мне есьці”. Ён не пытаецца гэтых людзей, веруючыя яны, ці не, Ён не пытаецца ў іх пра догмы і канфэсійную прыналежнасьць. Ён не пытаецца, ці быў ты наркаманам, ці была ты прастытуткай, ці быў ты біскупам (прабачце, што пералічваю ў такой пасьлядоўнасьці). Я жыву з усьведамленьнем таго, што толькі выпадкова я не апынулася на вакзале. Да таго ж нідзе не сказана, што я там аднойчы не апынуся. Менавіта сьвятло Ўваскрасеньня Хрыста і Ягоныя словы аб Страшным судзе дазваляюць мне любіць маіх сабратаў, якія, як і я, не сьвятыя...”

Урывак зь інтэрвію зь сястрой Малгажатай Хмялеўскай. Абшчына “Хлеб жывы”.
http://lazfam.ru/2008/02/29/iz-intervyu-s-s-malgozhatoy-hmelevskoy/#more-134

***
А ля Чырвонага касьцёла Эдзік, як і заўсёды, стаяў з працягнутай рукой.
- О, Вы ізноў на сваім пасту! – пажартавала я
- Я стаяў каля Катэдры, але мяне адтуль прагналі, - адказаў Эдзік. - Мужчына пачаў абурацца і крычэць, што я падманваю людзей. А я сказаў яму: “Вы мне проста зайздросьціце. З-за таго, што Пан Бог мяне любіць. І што Ён да мяне добры і міласэрны…”

Касьцёл, аўтазак і вясна

То быў звычайны дзень вясеньні (АРЛ у чарговы раз кудысьці кагосьці пасылаў)

І лЮдцы бегалі наўкола… (а сярод іх і апазыцыянэры, між іншым)

А я стаяў у (ачапленьні) захапленьні

Каля Чырвонага касьцёла... (ТОЛЬКІ Z!!! :)




воскресенье, 18 апреля 2010 г.

Таямніца змовы з Прыродай



Пасьля навяртаньня вочы ў сьвятога Францішка адкрыліся, нібыта ў непісьменнага, які навучыўся чытаць. Цяпер ён на ўсім бачыў пячаць Бога – Стварыцеля і Збаўцы. Кавалак дрэва азначаў для яго крыж; каменьЕзуса Хрыста, названага ў Пісаньні краевугольным каменем; кветкі – ізноў Госпада нашага, якога называюць лілеяй даліны; вада заўсёды азначала Госпада, бо зыходзіла з крыніцы вечнага жыцьця, а яшчэ – чыстыя душы, якія прайшлі праз пакаяньне; сонца нагадвала яму пра Бога, яно было сымбалем ісьціны.

Сымбалічнае бачаньне сусьвету зусім не выцясьняла рэальнага погляду на рэчы; наадварот, яно ўдасканальвала яго, рабіла больш чульлівым і глыбокім, бо погляд ужо не спыняўся на зьнешняй бачнасьці, але паглыбляўся ў вытокі.

Сьвяты Францішак успрымаў сьвет стварэньняў як Божы твор, які няспынна зьвяртае нас да Творцы. Ён быў надзелены здольнасьцю бачыць ва ўсім - у жывёлінках, расьлінах, камянях – тварэньні Айца ўсяго існага. Ён ніколі ня думаў аб іх як аб ніжэйшых, але ўважаў іх за братоў і ставіўся да іх з такоў любоўю, такой павагаю, якой, напэўна, ня быў надзелены больш ніводзін чалавек у сьвеце.

Напэўна, такімі чульлівымі могуць быць толькі маленькія дзеткі, якія ўмеюць размаўляць з жывёламі і расьлінамі. Таму са сьвятым Францішкам адбылося тое, чаго не адбывалася ніколі ні зь кім – усе, хто адчуў ягоную любоў, самі палюбілі яго. Невядома, ці гэта Францішак спасьціг мудрасьць зьвяроў, ці то зьвяры зразумелі Францішка, адчуўшы ягоную любоў і прыхільнасьць да іх. Яна любілі яго і давяраліся яму: зайчык, фазан, воўк, сокал, птушкі, рыбы, кветкі, травы, вада, сонца. Яны ў імя Божае размаўлялі зь ім і адказвалі на ягоныя сьпевы сваімі, бо таму, хто гаворыць: “Палюбі Госпада”, адказвае ўвесь Сусьвет. Францішак нікому не жадаў зла, і ўсе імкнуліся не прычыніць зла і яму. Душа ягоная, ачышчаная пакаяньнем і ўзвышаная любоўю, набыла права валадарыць над прыродай, якое было і ў Адама ў зямным раю, і якое ён згубіў, саграшыўшы. Але чалавеку, які ізноў стаў беззаганным, падтаквае ўсё існае ў сваёй нявіннасьці. (Пераклад з расейскай мовы)
***
Карціна: Сэр Стэнлі Спэнсэр
"Сьвяты Францішак"

четверг, 15 апреля 2010 г.

Ь

А на ня нашым Леніне, які стаіць перад нашым Домам Ураду, усё напісана па-нашаму... І нават зь мяккім знакам...

Жалоба

Рамантычна і загадкава...

:)

среда, 14 апреля 2010 г.

Для ўсіх, хто любіць "цягнуць валынку" :)

а ў першую чаргу для zhozh і ягонай жонкі :)

"Валынка" Ёгана Сэбастыяна Баха.

Твор задуманы як перайманьне гучаньня народнага духавога інструмэнту, распаўсюджанага сярод многіх народаў сьвету. Валынка (а па-нашаму - дуда) ўяўляе сабой скураны мех (рэзэрвуар паветра); валыншчык (дудар) трымае валынку падпахай і моцай свайго дыханьня напаўняе мех паветрам. Адна з трубак валынкі пастаянна цягне басовы танічны ці квінтавы гук (адсюль выраз: “цягнуць валынку” – гаварыць нешта манатоннае ці рабіць штосьці бясконца доўгае). На іншых трубках, забясьпечаных адтулінамі, выканаўца найграе мэлёдыю. Вось і тут у партыі левай рукі (амаль паўсюль) ніжні голас імітуе гучаньне басовага гуку валынкі. Таму гэтыя ламаныя актавы трэба імкнуцца выконваць
legato і вельмі вязка. Мэлёдыя, якая нагадвае найгрыш валынкі, даручана верхняму голасу. Выключэньне складаюць т.т. 3,4,7,8 і 20. Заключаны ў іх музычны матэрыял натуральна разглядаць як своеасаблівыя рэплікі “ад аўтара”. Гэтыя ўнісонныя фразы добра гучаць у адценьні piano.

Л.Ройзман (пераклад мой :)

Для ўсіх, хто любіць "цягнуць валынку" :)

"Валынка" Ёгана Сэбастыяна Баха.

Твор задуманы як перайманьне гучаньня народнага духавога інструмэнту, распаўсюджанага сярод многіх народаў сьвету. Валынка (а па-нашаму - дуда) ўяўляе сабой скураны мех (рэзэрвуар паветра); валыншчык (дудар) трымае валынку падпахай і моцай свайго дыханьня напаўняе мех паветрам. Адна з трубак валынкі пастаянна цягне басовы танічны ці квінтавы гук (адсюль выраз: “цягнуць валынку” – гаварыць нешта манатоннае ці рабіць штосьці бясконца доўгае). На іншых трубках, забясьпечаных адтулінамі, выканаўца найграе мэлёдыю. Вось і тут у партыі левай рукі (амаль паўсюль) ніжні голас імітуе гучаньне басовага гуку валынкі. Таму гэтыя ламаныя актавы трэба імкнуцца выконваць legato і вельмі вязка . Мэлёдыя, якая нагадвае найгрыш валынкі, даручана верхняму голасу. Выключэньне складаюць т.т. 3,4,7,8 і 20. Заключаны ў іх музычны матэрыял натуральна разглядаць як своеасаблівыя рэплікі “ад аўтара”. Гэтыя ўнісонныя фразы добра гучаць у адценьні piano.

Л.Ройзман (пераклад мой :)

воскресенье, 11 апреля 2010 г.

На душы неяк вось так...

м.Стоўбцы. Касьцёл сьв.Казіміра

Парафія існуе з 1624 г. Заснавана дамініканамі. Касьцёл быў пабудаваны ў 1673 г. Зьнішчаны ў сярэдзіне 1960-х гг. З 1996 г. будуецца новы комплекс, дзейнічае капліца.
***
Тут таксама маліліся за загінуўшага Прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага і іншых ахвяраў сёньняшняй авіякатастрофы...










пятница, 9 апреля 2010 г.

Крыўды

Як навучыцца ні на што і ні на каго ня крыўдзіцца?.. Бо нават любое неасьцярожна сказанае кімсьці слова (рэальнае ці віртуальнае) адгукаецца ў сэрцы сапраўдным фізычным болем. А людзі гэтага не разумеюць… Дый не абавязаны разумець… Ну ня могуць яны (і не павінны) адчуваць тое ж самае, што адчуваю я... Бывае, што крыўдлівасьць зьнікае на некаторы час… Асабліва пасьля споведзі… Але неўзабаве яна ізноў вяртаецца… :(

Пікет! :)

Партыйны бос патэлефанаваў якраз на Вялікдзень. Павіншаваў са Сьвятам і недвухсэнсоўна намякнуў, што пара б ужо мне ўзяцца за хрысьціянска-дэмакратычны розум і ў вольны ад бух.уліку і касьцёлу час актыўна ўключыцца ў працу па агітацыі за кандыдатаў у дэпутаты ад БХД , з чым я, натуральна, цалкам пагадзілася, і тут жа дала ўрачыстае абяцаньне, што так і зраблю, маючы тайную надзею, што на гэтым усё і скончыцца. Але ж ня скончылася… Бо Паша намякнуў паплечнікам, што я ўжо ў курсе, што да чаго… І што мне ўжо аба ўсім намякнулі і паставілі на від… І цяпер паплечнікі недвухсэнсоўна намякаюць, што я мушу абавязкова ўдзельнічаць у пікетах, пачынаючы з заўтрашняга дня… Дзеля Пашы… Бо безь мяне там аніяк… Вось так… Наважыўся назвацца БХД-эшнікам – тэрмінова залазь у пікет… І ніякія адгаворкі тут не прымаюцца… :)

четверг, 8 апреля 2010 г.

***

Файна, што я - беларуска і каталічка :)

понедельник, 5 апреля 2010 г.

Цуды. Вытрымкі са справаздачаў легіянэраў.

Сястра Натальля:

Разам зь сястрой Насьцяй абыходзілі кватэры ў адным зь менскіх дамоў. Вельмі ўразіла і запомнілася размова з 48-гадовым мужчынам – практыкуючым праваслаўным хрысьціянінам. Калі мы ўвайшлі ў ягоную кватэру, ў вочы нам адразу кінулася мноства праваслаўных іконаў, якімі былі ўвешаныя ўсе сьцены. Мужчына (а яго звалі Аляксандрам) распавёў, што яго пахрысьцілі ў 18 гадоў, бо ён вельмі моцна хварэў: эпілепсія, пухліна ў галаве і г.д. Бацькі спадзяваліся і верылі, што хрост дапаможа хлопцу захаваць жыцьцё і пазбыцца хваробаў. Так яно і атрымалася: пасьля хросту хваробы пачалі паціху адступаць, і хоць Аляксандар і застаўся інвалідам, але ён здолеў атрымаць адукацыю і цяпер працуе юрыстам. Таксама ён прымае актыўны ўдзел у царкоўным жыцьці, езьдзіць у паломніцтвы, даволі часта наведвае касьцёлы і вельмі шануе Папу Яна Паўла ІІ. Спадар Аляксандар падарыў нам касэты з запісамі праваслаўных малітваў і акафістаў, падзякаваў за размову і запрасіў прыходзіць яшчэ :)

Брат Генадзь:

Заданьне выконваў у бальніцы. Запомнілася размова з жанчынай, якая распавяла пра цуд, што здарыўся зь яе пляменьнікам. Хлопчык цяжка хварэў і ўжо быў пры сьмерці. У бальніцу да яго запрасілі бацюшку. Той памаліўся і пагаварыў зь ім, пасьля чаго дзіцё заснула і вельмі доўга спала. На наступны дзень бацюшка таксама завітаў да хлопчыка і ўсё ізноў паўтарылася. А на трэці дзень пасьля малітвы бацюшкі дзіцятка ажывілася, на зьдзіўленьне ўсім папрасіла есьці і неўзабаве цалкам паправілася. Пасьля гэтага выпадку ўся радня хлопчыка навярнулася да Бога. Але адзін са сваякоў спачатку навярнуўся, а потым ізноў пачаў грашыць. На разьвітаньне жанчына пахваліла мяне і падзякавала за размову :)

Брат Іван:

Разам зь сястрой Сьвятланай былі ў бальніцы. Адна жанчына распавяла нам, што калі апрытомнела пасьля вельмі цяжкой траўмы, зьдзіўлены і зьбянтэжаны ўрач сказаў ёй: “О, Вы, напэўна, пад Богам ходзіце… Бо ў Вас жа была траўма, не сумяшчальная з жыцьцём…” Жанчына гэтая ні на што не наракае, за ўсё дзякуе Богу і радуецца жыцьцю… Яе жыцьцярадаснасьць, вера і мужнасьць уражваюць і выклікаюць захапленье...

воскресенье, 4 апреля 2010 г.

:(

Учора ўвечары памёр мой хамячок. Раптоўна і заўчасна. Прама перад Вялікднем...

суббота, 3 апреля 2010 г.

І нам дараваў



"...І нам дараваў жыцьцё вечнае. Пакланяемся Ягонаму трохдзённаму ўваскрасеньню."

Целам заснуўшы



"Целам заснуўшы як мёртвы, Уладару і Госпадзе, на трэці дзень Ты ўваскрос і Адама ад тленьня ўзьняў, перамогшы сьмерць: Пасха нятленная, сьвету збаўленьне."

Фотаздымак зроблены ў Чырвоным касьцёле.

пятница, 2 апреля 2010 г.

Споведзь у цемры

Учора спавядалася ўначы, пасьля 23-00, у паўцёмным касьцёле. А ксёндз нават і ў спавядальні сьвятла не запальваў – напэўна, дзеля таго, каб чалавек і любячы яго Пан Бог маглі спакойна сустрэцца сам-насам … І каб гэтай сустрэчы нічога не перашкодзіла… :)

Люблю Ноч...